Вялікае перасяленьне ў сталіцы Ўкраіны адбылося з прычыны пастаянных расейскіх удараў па энэргетыцы краіны.
Мэр Кіева Віталій Клічко заявіў, што ў студзені 600 тысяч чалавек пакінулі ўкраінскую сталіцу, насельніцтва якой складае больш за 3 мільёны. Пра гэта ён паведаміў выданьню The Times. Кіеўскія ўлады прыйшлі да такой высновы на падставе зьвестак тэлефонных рахункаў — цяпер у горадзе на 600 000 тэлефонаў менш, якія застаюцца ў горадзе на ноч.
«Вось адкуль у мэра такая лічба. Напрыклад, яны падлічылі, колькі людзей засталося ў горадзе на пачатку вайны (было 800 000). Некаторыя людзі скарысталіся парадай і паехалі ў сельскую мясцовасьць або да сяброў. Акрамя таго, сьвяты былі падоўжаныя. Студэнты таксама вучацца онлайн, і некаторыя зь іх, хто не з Кіева, выехалі», — цытуе «Українська правда» словы мэрыі.
Клічко заявіў, што кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін вядзе Кіеў да «гуманітарнай катастрофы». Паводле яго слоў, у сталіцы Ўкраіны 4000 высотных дамоў застаюцца безь цяпла, у той час як ацяпленьне аднавілі ў больш чым 1600 будынках.
«Сытуацыя ўскладняецца тым, што большасьць гэтых дамоў падключаецца ўжо другі раз пасьля таго, як 9 студзеня была пашкоджана крытычная інфраструктура. Камунальныя службы і энэргетычныя кампаніі працягваюць аднаўляць ацяпленьне, ваду і электраэнэргію ў дамах кіеўлян», — сказаў мэр Кіева.
Віталь Клічко параіў жыхарам «пакінуць горад, калі гэта магчыма», пакуль службы надзвычайнай дапамогі спрабуюць аднавіць электрычнасьць у Кіеве.
Як выжывае Кіеў пад расейскімі абстрэламі энэргасыстэмы і як гараджане падымаюць сабе настрой у маразы. ФОТА
1/9Жыхары шматкватэрнага дому сабраліся на вуліцы на супольны шашлык 18 студзеня пасьля адключэньня электраэнэргіі ў выніку расейскіх удараў па энэргасыстэме Кіева
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/9Кіяўляне запальваюць бэнгальскія агні на імправізаванай вулічнай вечарыне пасьля адключэньня цэнтральнага ацяпленьня
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/9Жыхары танцуюць на вечарыне ваеннага часу пад адкрытым небам. Апошнімі днямі ў Кіеве моцныя маразы, 18 студзеня тэмпэратура ўпала прыкладна да −15°C
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/9Жыхары грэюцца ля вогнішча. Нягледзячы на такія сьвяточныя сцэны, у кіяўлян суровая рэальнасьць: трубы лопаюцца ад ледзяной вады, а тэмпэратура ў кватэрах апускаецца ніжэй за нуль
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/9Кіяўляне 18 студзеня зьбіраюцца вакол грылю. Украінская энэргетычная кампанія ДТЭК 20 студзеня абвясьціла, што больш за 335 000 кіяўлян засталіся без электрычнасьці
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/9Яшчэ адна вулічная вечарына ў адным з раёнаў Кіева 18 студзеня
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/9Дыджэй на вулічнай вечарыне жыхароў Кіева, пацярпелых ад адключэньня электрычнасьці
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/9Жанчыны танцуюць на вулічнай вечарыне. Кіраўнік камітэту энэргетыкі і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Герус заявіў Радыё Свабода, што з улікам прагнозаў на працяглае неспрыяльнае надвор’я бліжэйшыя тыдні будуць надзвычай цяжкімі. Вельмі імаверныя новыя расейскія абстрэлы
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/9Помнік Уладзіміру Вялікаму ў Кіеве на ўзыходзе сонца 18 студзеня.
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Паводле Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны, у выніку расейскіх атак у ноч на 21 студзеня спажыўцы ў Адэскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай і Запароскай вобласьцях засталіся без электраэнэргіі. У Кіеве і Кіеўскай вобласьці сытуацыя застаецца складанай з-за дадатковай нагрузкі, выкліканай маразамі.
Раней кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінегубаў паведаміў, што 20 студзеня без энэргіі засталіся 1,1 мільёна абанэнтаў, што складае каля 90% насельніцтва Харкава і Харкаўскай вобласьці. На раніцу 21 студзеня 460 000 абанэнтаў усё яшчэ заставаліся безь сьвятла. Ён сказаў, што ўлады рыхтуюцца да «найгоршага сцэнару».
Форум