Як выжывае Кіеў пад расейскімі абстрэламі энэргасыстэмы і як гараджане падымаюць сабе настрой у маразы. ФОТА
Падчас марозу і цяжкасьцяў, калі Расея зьнішчае энэргетычныя аб’екты Ўкраіны, некаторыя кіяўляне падымаюць сабе настрой, выходзячы на двор адпачыць з суседзямі.
1
Жыхары шматкватэрнага дому сабраліся на вуліцы на супольны шашлык 18 студзеня пасьля адключэньня электраэнэргіі ў выніку расейскіх удараў па энэргасыстэме Кіева
2
Кіяўляне запальваюць бэнгальскія агні на імправізаванай вулічнай вечарыне пасьля адключэньня цэнтральнага ацяпленьня
3
Жыхары танцуюць на вечарыне ваеннага часу пад адкрытым небам. Апошнімі днямі ў Кіеве моцныя маразы, 18 студзеня тэмпэратура ўпала прыкладна да −15°C
4
Жыхары грэюцца ля вогнішча. Нягледзячы на такія сьвяточныя сцэны, у кіяўлян суровая рэальнасьць: трубы лопаюцца ад ледзяной вады, а тэмпэратура ў кватэрах апускаецца ніжэй за нуль
5
Кіяўляне 18 студзеня зьбіраюцца вакол грылю. Украінская энэргетычная кампанія ДТЭК 20 студзеня абвясьціла, што больш за 335 000 кіяўлян засталіся без электрычнасьці
6
Яшчэ адна вулічная вечарына ў адным з раёнаў Кіева 18 студзеня
7
Дыджэй на вулічнай вечарыне жыхароў Кіева, пацярпелых ад адключэньня электрычнасьці
8
Жанчыны танцуюць на вулічнай вечарыне. Кіраўнік камітэту энэргетыкі і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Герус заявіў Радыё Свабода, што з улікам прагнозаў на працяглае неспрыяльнае надвор’я бліжэйшыя тыдні будуць надзвычай цяжкімі. Вельмі імаверныя новыя расейскія абстрэлы
9
Помнік Уладзіміру Вялікаму ў Кіеве на ўзыходзе сонца 18 студзеня.