У Бучу на ўшанаваньне ахвяр расейскай агрэсіі прыехалі кіраўнікі ўрадаў трох эўрапейскіх краін і прэзыдэнтка Малдовы

Афіцыйная цырымонія ўшанаваньня памяці ахвяр расейскай акупацыі. Буча, Кіеўская вобласьць, 31 сакавіка 2023 году

У адным з баёў пад Бучай загінуў першы беларускі добраахвотнік Ільля Літвін, яшчэ адзін, Аляксей Назараў, атрымаў цяжкае раненьне, у выніку якога яму ампутавалі нагу. Цяпер імем Ільлі Літвіна ў Бучы хочуць назваць адну з вуліц.

У Бучы Кіеўскай вобласьці на гадавіну вызваленьня гораду ад расейскай акупацыі адбылася цырымонія ўшанаваньня памяці жыхароў гораду, якіх забілі вайскоўцы расейскай арміі.

У афіцыйнай цырымоніі разам з кіраўніцтвам Украіны ўзялі ўдзел прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду, а таксама кіраўнікі ўрадаў Славаччыны, Славеніі і Харватыі Эдуард Гэгер, Робэрт Голаб і Андрэй Пленкавіч адпаведна.

У цырымоніі ўзялі ўдзел прэзыдэнт Малдовы Мая Санду, а таксама кіраўнікі ўрадаў Славаччыны, Славеніі і Харватыі Эдуард Гэгер, Робэрт Голаб і Андрэй Пленкавіч. 31 сакавіка 2023 году

Ушанаваньне памяці загінулых адбылося каля царквы Сьвятога Апостала Андрэя Першазваннага, на тэрыторыі якой знайшлі масавае пахаваньне. Цяпер там пастаўлены крыж. Каля яго замежныя госьці і кіраўніцтва Ўкраіны на чале з Уладзімірам Зяленскім паставілі зьнічкі.

На цырымоніі назвалі імёны 77 мірных жыхароў, пахаваных у брацкай магіле, а таксама 11 вайскоўцаў, якія загінулі ў баях за Бучу.

У адным з баёў пад Бучай загінуў першы беларускі добраахвотнік Ільля Літвін, яшчэ адзін, Аляксей Назараў, атрымаў цяжкае раненьне, у выніку якога яму ампутавалі нагу. Цяпер імем Ільлі Літвіна ў Бучы хочуць назваць адну з вуліц.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі 300 расейскіх вайскоўцаў, вінаватых у ваенных злачынствах, 29 ужо засудзілі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Супрацоўнікі ФСБ Расеі катавалі ўкраінцаў, каб даведацца пра «амэрыканскія лябараторыі» на Чарнігаўшчыне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Што я такога зрабіла, каб мне вырываць пазногці?» Жыхары Херсонскай вобласьці пра катаваньні падчас расейскай акупацыі