Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу @zamkadomby, хлопцам «накінулі» чарговыя 15 сутак арышту.
Музыкаў TOR BAND затрымалі 28 кастрычніка разам з жонкамі. Адзін з удзельнікаў гурту, Яўген Бурло, да кастрычніка працаваў у рагачоўскім Доме культуры гукарэжысэрам. Спачатку Бурло і Дзьмітрыя Галавача абвінавацілі паводле артыкула 19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Жонцы Галавача прысудзілі штраф, жонцы Бурло — адміністрацыйны арышт.
TOR BAND стаў папулярным у Беларусі гуртом на хвалі пратэстаў 2020 году. Многія песьні музыкаў былі гітамі, сабралі мільёны праглядаў і праслухоўваньняў на розных плятформах. Песьнямі пратэстаў 2020 году сталі «Жыве», «Уходи», «Кто, если не ты?», «Мы не народец». У 2021–2022 гадах музыкі выпусьцілі папулярныя творы «Dead Мороз», «Мы станем сильней!», «Родная зямля».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«За кожную песьню ім даюць па 15 содняў». Што адбываецца з музыкамі TOR BANDІнфармацыйную прадукцыю, сацыяльныя сеткі і лягатып гурту TOR BAND прызналі «экстрэмісцкімі», пра што ў «рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў» зьявілася адпаведная пазнака. «Экстрэмісцкімі» сталі і ўсе згаданыя песьні.
Зь Youtube-каналу TOR BAND зьніклі відэакліпы на папулярныя кампазыцыі зь мільённымі праглядамі. Яны засталіся толькі ў плэйлістах аўдыёвэрсіі, бязь відэа.