Тым ня менш на гэты момант шмат расейскіх вайскоўцаў застаюцца ў Нароўлі. «Іхныя грузавікі езьдзяць па Нароўлі сёньня туды-сюды. У крамах скупляюць алькаголь, цыгарэты, харчы. Іх ну вельмі шмат! Адчуваньне, што болей, чым жыхароў Нароўлі», — зазначыў мясцовы чалавек.
Жыхары Мазыра пацьвярджаюць, што расейскія вайскоўцы пакуль нікуды ня зьніклі з гораду. «Усюды — у крамах, на рынку, у барах, рэстаранах — іх можна сустрэць, прычым натоўпамі ходзяць», — расказаў мясцовы жыхар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бясконца лётаюць верталёты. Вязуць параненых расейцаў». Што робіцца ў Нароўлі. ВІДЭАЖыхары Гомля таксама кажуць, што расейскіх вайскоўцаў у горадзе «шмат і яны ўсюды».
Крыніца Свабоды расказала, што з Цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны, дзе ад пачатку вайны лячылі расейскіх параненых, выехалі расейскія лекары. «Больш ля Цэнтру няма ані санітарных „ПАЗ“, ані „Ўралаў“, якія перавозілі параненых і трупы», — падзялілася крыніца.
Тым часам пад Брагінам гуртуюцца беларускія кантрактнікі і тыя, хто на тэрміновай службе. Як паведамляла Свабода, частку 11-й мэханізаванай брыгады (Слонім) перавялі пад Брагін. Куды дакладна, невядома.
«Яны цяпер там жывуць у намётах. Дзе „там“, дакладна невядома і ім гаварыць нельга. Там жа разгарнулі палявую кухню. Прычым высьветлілася, што там ня толькі мэханізаваная брыгада са Слоніма, але і іншыя часткі. На дзень у іх забіраюць тэлефоны. Вечарам даюць на некаторы час, каб сазваніцца з роднымі. Пакуль нічога ня робяць, „абжываюцца“. Апроч „камандзіровачных“ (а гэта 9 рублёў), ім даплачваюць па 12 рублёў як за баявое дзяжурства», — распавяла маці аднаго з кантрактнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перакінулі пад Брагін, апасаемся, каб не ва Ўкраіну». Частку мэханізаванай брыгады са Слоніма адправілі на мяжу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Іхны стогн на ўвесь шпіталь немагчыма слухаць». Крыніцы: з тэрыторыі Гомельшчыны ўжо вывезьлі ў Расею звыш 2 500 мёртвых вайскоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трупы расейцаў вязуць у аэрапорт, пачалі закопваць каля гораду». Што адбываецца ў шпіталях і моргах Гомля і Мазыра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Моргі і шпіталі ў Гомельскай вобласьці перапоўненыя расейскімі вайскоўцамі, — сьведкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прывезьлі — хто без вачэй, хто без вушэй». У шпіталях Гомельскай вобласьці шмат параненых расейскіх вайскоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «П’юць, прадаюць мясцовым нарабаванае ва Ўкраіне». Што апавядаюць пра расейскіх вайскоўцаў на Гомельшчыне