Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перакінулі пад Брагін, апасаемся, каб не ва Ўкраіну». Частку мэханізаванай брыгады са Слоніма адправілі на мяжу


Брагін, архіўнае фота
Брагін, архіўнае фота

Маці аднаго з кантрактнікаў, які служыць у 11-й мэханізаванай брыгадзе ў Слоніме, расказала, што цяпер частка вайскоўцаў — у Брагіне.

«Пра тое, што іх перакінуць на мяжу, стала вядома ў нядзелю, 3 красавіка. У панядзелак, 4 красавіка яны выехалі са Слоніма. Ужо даехалі, больш за суткі былі ў дарозе. Апасаюся, каб ня кінулі празь мяжу — ва Ўкраіну. Іншыя бацькі таксама пераймаюцца», — расказала маці вайскоўца.

Зь яе словаў, камандзіры патлумачылі «камандзіроўку» ўзмацненьнем мяжы, ратацыяй. «[Сказалі], што там былі раней іншыя кантрактнікі, цяпер іх замяняюць. Якія там умовы? Пакуль ня ведаю, ён рэдка выходзіць на сувязь. Камандзіры супакойвалі, маўляў, усё ў парадку, усе на месцы, ніхто нікуды не паедзе, гэта вучэньні», — кажа яна.

Беларуска дадала, што сын у курсе рэальнай сытуацыі. Кантрактнікі маюць тэлефоны і доступ у інтэрнэт. «Але ён спадзяецца, што гэта ўсё-ткі ўзмацненьне мяжы», — кажа маці.

У склад 11-й мэханізаванай брыгады ўваходзяць танкісты, мотастралкі, сувязісты, разьведчыкі, сапёры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG