Чаму расейцы значнай ці пераважнай часткай падтрымліваюць напад на Ўкраіну? Як беларусы ставяцца да вайны з Украінай і да ўдзелу ў ёй беларускіх вайскоўцаў? Ці адказныя звычайныя беларусы і расейцы за напад на Ўкраіну?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Пётр Рудкоўскі.
Рудкоўскі
Пётр Рудкоўскі
- Як мінімум тры апытаньні грамадзкай думкі ў Расеі былі праведзеныя з моманту агрэсіі супраць Украіны. Падтрымка вайны вар’юецца ў залежнасьці ад апытаньня ад 59% да 70%.
- Праціўнікаў — паміж 22% і 34%. Сярод маладых расейцаў (да 30 гадоў) колькасьць праціўнікаў вайны сягае 50%.
- Прычына такой вялікай колькасьці прыхільнікаў агрэсіі — у інфармацыйным узьдзеяньні. Расейская прапаганда кажа пра амаль бяскроўную апэрацыю «абяззбройваньня варожай дзяржавы», пра «гарантаваньне бясьпекі Расеі ад NATO».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пуцін заявіў, што мэты «апэрацыі» Расеі ва Ўкраіне будуць дасягнутыя ў кожным разе- Незалежныя СМІ Расеі зазналі ціск і перасьлед, на іх вешаюць цэтлік «замежнага агента». Гэта зьмяншае іх аўдыторыі і ўзмацняе ўзьдзеяньне прапаганды. Аднак я лічу, што гэтае прапагандысцкае ўзьдзеяньне кароткачасовае.
- Я ня зводжу ўсё да ўплыву прапаганды. Але невядома, ці быў бы такім вынік, калі б была канкурэнцыя з боку незалежных СМІ ў Расеі, калі б незалежныя СМІ не падаўляліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як працуе крамлёўская «машына Страшнага суду»? Тлумачыць расейскі палітоляг- Але прапаганда кладзецца на пэўны культурны і сьветапоглядны грунт. Адпаведныя перадумовы для эфэктыўнасьці прапаганды ёсьць.
- Расейцам цяжка прымерыць на сябе ролю агрэсара, атаясаміць сябе з нацысцкімі агрэсарамі, якія таксама бамбавалі Кіеў. Гэта псыхалягічна немагчыма для большай часткі грамадзтва. Ды гэта і непатрэбна. Дастаткова таго, каб значная частка расейцаў усьвядоміла трагедыю мноства ўкраінскіх семʼяў, зь якімі ў расейцаў былі і ёсьць шчыльныя сувязі, у тым ліку і сямейныя.
- Не выпадае чакаць, што расейскае грамадзтва перажыве пакаяньне, як гэта было зь нямецкім грамадзтвам пасьля Другой сусьветнай вайны. Але можа прыйсьці адчуваньне, што адбылося нешта анамальнае, ненармальнае. І зьмена стаўленьня хутчэй за ўсё будзе адбывацца праз прамежкавыя формы стаўленьня, кшталту «абодва бакі вінаватыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Як вайна мяняе стаўленьне беларусаў да Расеі? Ацэнка сацыёляга- Стаўленьне беларускага грамадзтва да вайны можна вызначыць і без сацыялягічных апытаньняў. У ім заўсёды было вельмі моцнае непрыняцьцё вайны. Але можна ўявіць сабе сытуацыю, што Лукашэнка здасца і дазволіць ня толькі выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для нападу, але і пашле беларускае войска ваяваць. Калі ён гэта зробіць, ён паспрабуе пераканаць беларусаў, што на нас напалі.
- Украінцам цяпер не да тонкасьцяў, што ёсьць дыктатар Лукашэнка і ёсьць асобна ад яго беларусы. Гэта балюча, але гэта так. Украінцы ўспрымаюць гэта так, што Беларусь іх атакуе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Удзел Беларусі ў вайне з Украінай — гэта катастрофа для Беларусі». Вынікі апытаньня Chatham House- Прыйдзе ўсьведамленьне, што Беларусь была ўцягнутая ў вайну, што яна на зло беларускаму народу. І найперш гэтае ўсьведамленьне можа прыйсьці праз вайскоўцаў, якія будуць лепш разумець сытуацыю.
- Віна беларусаў перад украінцамі, калі яна тут і ёсьць, то яна няроўная. Яе можна бачыць у тым, што дапусьцілі, што дазвалялі існаваць дыктатуры, што трэба было яшчэ з 90-х гадоў мацней зь ёй змагацца. Тое, што адбываецца спрашчэньне, зьвядзеньне да формулы «Беларусь — хаўрусьнік агрэсара» ці нават «Беларусь- агрэсар» — гэта непазьбежна. З улікам таго, што ўкраінцы церпяць нашмат больш, варта ўзяць на сябе гэты, магчыма несправядлівы цэтлік.
- Вілі Брандт устаў на калені ў Варшаве, выбачаючыся за віну ўсіх немцаў за агрэсію. Магчыма, і нам варта будзе зрабіць нешта падобнае, ня лічачы, колькі там нашай віны было. Варта добраахвотна ўзяць на сябе гэтую адказнасьць, каб у будучыні больш энэргічна змагацца супраць дыктатураў і патэнцыйных агрэсараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
98% апытаных лічаць катастрофай удзел Беларусі ў вайне ва Ўкраіне на баку Расеі, — вынікі «Народнага апытаньня»
Напад Расеі на Ўкраіну
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.