Як паставіліся да нападу Расеі на Ўкраіну іншыя краіны АДКБ і СНД? Навошта прэзыдэнт Францыі Макрон тэлефанаваў Лукашэнку? Ці ёсьць пэрспэктывы перамоваў паміж Кіевам і Масквой?
На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць расейскі палітоляг Аркадзь Дубноў і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч.
Дубноў
Аркадзь Дубноў
- Словы Лукашэнкі — словы чалавека, які ў стане безупыннага нэўрозу, страху, няўпэўненасьці і адчуваньня велізарнай адказнасьці лідэра, з дазволу якога Беларусь стала адным з тэатраў ваенных дзеяньняў у Эўропе.
- Я не чакаў, што Беларусь будзе ўцягнутая ў вайну. Пуцін мне як расейскаму грамадзяніну забараніў ужываць слова «вайна» замест «спэцапэрацыя». Але калі запускаюць ракеты — гэта вайна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка патлумачыў, што сказаў Макрону пра магчымае разьмяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі- Беларускі кіраўнік зь цяжкасьцю «малюе нулікі». Ён спрабуе абнуліць расейскія вайсковыя дзеяньні з тэрыторыі Беларусі. Беларусь не абвяшчала рэжыму «спэцыяльнай апэрацыі», але яна дазволіла выкарыстаць сваю тэрыторыю.
- Лукашэнка — як дзіця, ён нават ня змог пераканаўча гэта абгрунтаваць. Паранаідальнае тлумачэньне: а яны самі пачалі, яны ж маглі стрэліць па нас. А расейцы стрэлілі.
- Беларусь не мяжуе з «ЛДНР». Таму нават калі Лукашэнка прызнае гэтыя самаабвешчаныя «рэспублікі» і пашле беларускія войскі празь мяжу, гэта будзе ўварваньне Беларусі ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кіеў і Масква дамовіліся на перамовы на мяжы Беларусі і Ўкраіны- Калі ў Маскве вырашаць, што беларускія войскі ім патрэбныя для вайны, то ў Менску адрэагуюць, як у Данецку і Луганску. Звароты Пушыліна і Пасечніка былі запісаныя за некалькі дзён да таго, як яны былі агучаныя. Ім сказалі з Масквы, яны зьвярнуліся. Калі з Масквы папросяць, Лукашэнка зробіць тое, чаго ад яго чакаюць.
- Я не магу ацэньваць як верагодныя паведамленьні з Астаны, Бішкеку і Ерэвану пра пазыцыю іх кіраўніцтва. Фэйкі, якія даюць адмыслова навучаныя расейскія рэсурсы аб адмове Астаны падтрымаць Расею, як і аб падтрымцы з боку Бішкеку. Гэта не паддаецца вэрыфікацыі.
- Зыходзячы з майго досьведу, думаю, што стаўленьне ўсіх краінаў СНД да расейскай ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне вельмі нэгатыўнае. Яны разумеюць, што гэта «прывітаньне» ім усім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зяленскі зьвярнуўся да беларусаў: «З вашай тэрыторыі забіваюць нашых дзяцей». ВІДЭА- Самае важнае тут — гэта пазыцыя Астаны. Першая рэакцыя Такаева была — быць гатовымі да розных нэгатыўных наступстваў. Прэзыдэнт Кіргізстану імкнецца «трымацца правільнага курсу». Урад Грузіі не падтрымаў санкцыяў супраць Расеі, але заявіў, што «ўсёй душой з Украінай».
- Чаму ўсё ж важнае прызнаньне ці непрызнаньне «ЛДНР» з боку Менску? Цяпер, акрамя Расеі, іх на постсавецкай прасторы прызнаюць толькі такія ж, як яны, сусьветна не прызнаныя ўтварэньні — Абхазія, Паўднёвая Асэтыя, Прыднястроўе.
- Калі прызнае і Беларусь, гэта будзе азначаць стварэньне вакол Расеі нейкага поясу самых ляяльных Маскве ўтварэньняў, зь якога, магчыма, будзе створаная нейкая супольнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зяленскі: «Перамоваў у Гомлі ня будзе, бо зь Беларусі ляцяць ракеты ва Ўкраіну»- Пра гэта Пуцін гаварыў прэзыдэнту Абхазіі Бжанія 13 лістапада 2020 году, на наступны дзень пасьля завяршэньня вайны на Паўднёвым Каўказе. Усё ўкладаецца ў сцэнар, які ў Крамлі даўно прапісаны.
- Званок Макрона Лукашэнку — дзеяньне, якое падвышае рэйтынг Макрона ў Францыі.
- Калі Макрон хацеў убачыць у Лукашэнку траянскага каня ў лягеры тых, хто сёньня ваюе з Украінай, ён ня ўбачыў у ім самастойнага гульца. Ён убачыў у ім абсалютнага васала, прычым нэўратычнага і непрадказальнага.
Карбалевіч
- Лукашэнка ў стане стрэсу. Яго вельмі закрануў зварот Зяленскага да беларусаў, у якім той сказаў, што Беларусь удзельнічае ў вайне.
- Лукашэнка спрабуе выкручваецца, яму трэба зьняць зь сябе віну за тое, што з тэрыторыі Беларусі ідзе напад на Ўкраіну, але пры гэтым даказаць, што ён яшчэ кантралюе сытуацыю ў Беларусі, што ён яшчэ ня поўная марыянэтка.
- Пытаньне пра прызнаньне ці непрызнаньне «ЛДНР» было важным да пачатку вайны Расеі супраць Украіны. Але пасьля пачатку вайны перастала быць важным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЗША назвалі ідэю Масквы аб перамовах з Украінай у Менску «дыпляматыяй пад руляй пісталета»- На пачатку нападу Пуцін заявіў, што трэба ўкраінцам вярнуць права на самавызначэньне. У выпадку ваеннай перамогі Расеі гаворка будзе ісьці аб стварэньні некалькіх «народных рэспублік». Г. зн. аб падзеле Ўкраіны.
- Прызнаньне «ЛДНР» з боку Беларусі ня выкліча вялікай рэакцыі ў Расеі і ў сьвеце.
- Макрон зараз прэтэндуе на ролю галоўнага палітыка ЭЗ, на тое, каб гаварыць ад імя Эўропы. Ён сёньня хіба не адзіны лідэр, які размаўляе па тэлефоне і з Масквой, і з Кіевам, спрабуе прапанаваць нейкі дыялёг, прэтэндуе на ролю пасярэдніка ў канфлікце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзяржаўнае агенцтва БелТА дало сваю вэрсію тэлефоннай размовы Лукашэнкі і прэзыдэнта Францыі Макрона- Пазыцыя Макрона — калі ёсьць крызіс сусьветнага маштабу, то трэба размаўляць з усімі, у тым ліку і з асобамі ў статусе Лукашэнкі.
- З інфармацыі, абнародаванай Парыжам, Макрон заклікаў Лукашэнку ня быць васалам Масквы, Пуціна. Званок Макрона падвышае статус Лукашэнкі як фактычнага кіраўніка дзяржавы. Як гэта было летась са званком Мэркель у разгар міграцыйнага крызісу.