Лукашэнка патлумачыў, што сказаў Макрону пра магчымае разьмяшчэньне ў Беларусі ядзернай зброі

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня на рэфэрэндуме расказаў, пры якіх умовах у Беларусі можа зьявіцца ядзерная зброя Расеі.

Паводле Лукашэнкі, гэтая тэма абмяркоўвалася напярэдадні падчас яго тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.

Лукашэнка заявіў Макрону, што калі Захад разьмесьціць такую зброю паблізу межаў краіны, то і ён разгледзіць пытаньне і зьвернецца да кіраўніцтва Расеі, каб такая зброя, у свой час выведзеная зь Беларусі, была вернутая назад.

Паводле прэс-службы Элісэйскага палацу, Эманюэль Макрон падчас размовы:

  • асудзіў магчымае разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі;
  • папрасіў Лукашэнку запатрабаваць як мага хутчэйшага вываду зь Беларусі расейскіх войскаў, якія вядуць несправядлівую вайну;
  • падкрэсьліў неабходнасьць супрацоўніцтва Беларусі зь міжнароднай супольнасьцю для аказаньня гуманітарнай дапамогі Ўкраіне;
  • падкрэсьліў, што братэрства беларускага і ўкраінскага народаў павінна прывесьці Беларусь да адмовы быць васалам Расеі і саўдзельніцай вайны супраць Украіны.

​
XS
SM
MD
LG