Антырасейскія плякаты ў гарадах Беларусі, выйшаў на волю Павел Батуеў. Найважнейшае за 26 сьнежня

Найважнейшае за 26 сьнежня.

Павел Батуеў, затрыманы 23 лістапада пасьля ператрусу ў яго дома і двойчы асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, выйшаў на волю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З турмы выйшаў салігорскі актывіст Павел Батуеў

Выязны суд у Баранавічах асудзіў работніка мэблевай фабрыкі «Лагуна» Сяргея Карпеня на два гады абмежаваньня волі за абразу Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 сьнежня: выязны суд на мэблевай фабрыцы ў Баранавічах, затрыманьні ў Маладэчне і Пружанах

Ва Ўкраіне ўступіў у сілу загад Міністэрства абароны, паводле якога жанчыны розных прафэсій павінны ўстаць на ўлік у ваенкамат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе, акрамя настаўніц малодшых клясаў, манашак і танцорак». Як ва Ўкраіне ставяць жанчын на воінскі ўлік

У Беларусі на 26 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 955 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Ігар Лосік у турме вучыцца маляваць партрэты

У гарадах Беларусі зьявіліся плякаты зь лёзунгамі «Не акупацыі Беларусі», «Не інтэграцыі з Расеяй», «Лукашэнка, ня ўцягвай краіну ў вайну».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску і Баранавічах зьявіліся плякаты з антырасейскімі лёзунгамі. ФОТА

На праведзеным у сталіцы Літвы мастацкім аўкцыёне ў падтрымку беларускіх палітвязьняў і іх сем’яў сабралі 8 тысяч эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні правялі дабрачынны аўкцыён у падтрымку беларускіх палітвязьняў

За апошнія суткі 47 чалавек спрабавалі нелегальна прайсьці з Беларусі ў Польшчу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Каляды мігранты працягвалі спробы прарвацца ў Польшчу і закідвалі памежнікаў камянямі


Беларускі опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў перакананы, што цягам наступнага году ў Беларусі адбудуцца «тэктанічныя зьмены», і заклікаў беларусаў не губляць надзею.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У 2022-м адбудуцца тэктанічныя зьмены». Сільчукоў — пра беларускую ДНК і пакутнікаў, што сталі Нябеснай вартай

Неадкладна вызваліць карэспандэнта Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча запатрабавала міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бяз межаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэпартэры бяз межаў» асудзілі перасьлед Радыё Свабода і «варварскія мэтады», якія ўжываюць беларускія ўлады

Тэмпы вакцынацыі супраць каранавірусу ў сьнежні, у параўнаньні зь лістападам, вырасьлі ў Беларусі ўдвая, заявілі ўлады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады сьцьвярджаюць, што ў сьнежні прынамсі першую дозу вакцыны ад COVID-19 атрымае палова насельніцтва Беларусі