Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З турмы выйшаў салігорскі актывіст Павел Батуеў


Павел Батуеў

Павел Батуеў быў затрыманы 23 лістапада пасьля ператрусу ў яго дома і двойчы асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра вызваленьне Паўла паведаміла ў сваім Фэйсбуку Вольга Быкоўская.

23 лістапада актывіста затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу зь Менску, калі ён ішоў забіраць дачку зь дзіцячага садка. Затым яго павезьлі на ператрус у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам. Пасьля заканчэньня гэтага ператрусу Паўла павезьлі на другі ператрус у яго асноўную кватэру.

Адразу пасьля затрыманьня Бутуева пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляў, што затрыманьне і ператрусы ў ягонай кватэры і кватэры ягонага бацькі адбываліся ў межах крымінальнай справы паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Сьцьвярджалася, што адзін з артыкулаў — 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Пазьней стала вядома, што Паўла Бутуева асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 11 сьнежня яму зноў далі 15 сутак.

У 2011 годзе падчас так званых маўклівых пратэстаў Паўла таксама затрымлівала міліцыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG