Лукашэнка знайшоў «шпіёнаў» на прадпрыемствах. Найважнейшае за 23 верасьня

Большасьць удзельнікаў страйку, затрыманыя ў апошнія дні - супрацоўнікі прадпрыемства "Гродно-Азот"

Падзеі 23 верасьня

Лукашэнка паведаміў пра затрыманьне «шпіёнаў», якія нібыта інфармуюць «калектыўны Захад» пра спробы абысьці санкцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядуць, і надоўга». Лукашэнка заявіў пра затрыманьне «шпіёнаў» на беларускіх прадпрыемствах

Сілавікі за апошнія дні затрымалі паўтара дзясятка рабочых — удзельнікаў страйку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні, Жлобіне, Менску затрымалі рабочых-страйкоўцаў. Што пра іх вядома

Міністар замежных справаў Фінляндыі паведаміў беларускаму калегу, што Хэльсынкі гатовыя ўзяць удзел ва ўрэгуляваньні беларускага крызісу ў рамках плятформы АБСЭ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Фінляндыі прапанаваў Макею ўдзел ва ўрэгуляваньні беларускага крызісу

Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 верасьня: два прысуды з «хатняй хіміяй» за камэнтары пра міліцыянтаў

Па стане на 23 верасьня 671 чалавек у Беларусі прызнаны палітычным вязьнем

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў 23 верасьня: Севярынец патэлефанаваў жонцы, Сапезе падоўжылі арышт

Пра затрыманьне ўдзельнікаў «экстрэмісцкай ячэйкі» ў Віцебску паведаміў тэлеграм-канал МУС

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК затрымаў жыхароў Віцебску, якія «плянавалі прычыняць шкоду іміджу дзяржаўных органаў», — МУС

На аўдыёзапісе перад 9 жніўня 2020 міліцыянты гавораць, што пачнуць біць людзей у цэнтры Менску амаль адразу пасьля пачатку іх збору

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «200 чалавек сабраліся — і ўсё,  пачынаем...» — «Кібэрпартызаны» апублікавалі падслуханую размову міліцэйскага начальства

Cалігорскае выданьне «Лидер-пресс» з 1 кастрычніка цалкам прыпыняе дзейнасьць

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля ператрусаў салігорскае выданьне «Лидер-пресс» вырашыла спыніць выхад

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веніямін выступіў з адмысловым зваротам з нагоды павялічэньня выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Веньямін: Грэх хлусіць, што праваслаўе забараняе вакцынацыю ад COVID-19

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 31 сьнежня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады будуць стрымліваць цэны на сацыяльна значныя тавары прынамсі да канца году

З пачаткам апошняй дэкады верасьня ў Беларусі стартаваў ацяпляльны сэзон

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі падключаюць ацяпленьне. Колькі давядзецца плаціць за яго па новых тарыфах

Акруговая пракуратура Польшчы зьмяніла статус Паўла Латушкі ў расьсьледаваньні са сьведкі на пацярпелага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура Польшчы прызнала Латушку пацярпелым у справе аб рэпрэсіях у Беларусі

Сёньня ў Празе пачаўся чатырохдзённы міжнародны кніжны кірмаш і фэстываль Svět knihy 2021. У ім удзельнічае прадстаўнічая група пісьменьнікаў зь Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літаратура як голас свабоды». Беларускія пісьменьнікі на кніжным кірмашы ў Празе