Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні, Жлобіне, Менску затрымалі рабочых-страйкоўцаў. Што пра іх вядома


Рабочы страйк, 16 жніўня 2020
Рабочы страйк, 16 жніўня 2020

Сілавікі за апошнія дні затрымалі паўтара дзясятка рабочых – удзельнікаў страйку. Праваабаронцы пакуль ня ведаюць, што канкрэтна ставяць ім у віну.

На гэты момант Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома прыкладна 15 прозьвішчаў супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, якіх затрымлівалі ў розных гарадах (некаторых пасьля ператрусаў і гутарак адпусьцілі).

Многія цяпер знаходзяцца ў СІЗА Камітэту дзяржбясьпекі, ізалятарах Менску і Гомля.

1. Сяргей Шэлест, «Гродна Азот», зьмешчаны ў СІЗА КДБ.

2. Андрэй Пагерыла, «Гродна Азот», зьмешчаны ў СІЗА КДБ.

3. Уладзімер Жураўка, «Гродна Азот».

4. Валянцін Цераневіч, «Гродна Азот».

5. Рыгор Рубан, «Гродна Азот».

6. Вадзім Яфіменка, «Гродна Азот».

7. Дзьмітры Ільюшчанка, «Гродна Азот».

8. Аляксандар Гашнікаў, БМЗ, зьмешчаны ў СІЗА КДБ.

9. Ганна Аблаб, Беларуская Чыгунка, зьмешчаная ў СІЗА КДБ.

10. Сяргей Дзюба, Беларуская Чыгунка, зьмешчаны ў СІЗА КДБ.

11. Арцём Рубан, «Гродна Азот».

12. Аляксей Сідар, «Гродна Азот».

13. Сьвятлана Зыль, былая работніца БМЗ.

14. Дзьмітры Елісееў, БМЗ, зьмешчаны ў СІЗА Гомля.

15. Дзьмітры Колбік, МТЗ, зьмешчаны ў СІЗА №1 Менску.

Паводле праваабаронцаў, пазьней некаторых супрацоўнікаў «Гродна Азота» вызвалілі. Гэта Арцём і Рыгор Рубаны, Аляксей Сідар, Дзьмітры Ільюшчанка.

Пры гэтым працягваюцца новыя затрыманьні.

  • 23 верасьня пасьля начной зьмены затрымалі Андрэя Башана.
  • Таксама вядома, што выехаў на працу, але там не зьявіўся, супрацоўнік БМЗ, прозвішча якога ўдакладняецца.

Выканкам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў зрабіў заяву ў сувязі з атакай уладаў і іх сілавых структураў на лідэраў і актывістаў Беларускага незалежнага прафсаюзу.

БКДП паведамляе, што пра масавыя затрыманьні неадкладна праінфармаваныя Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў і Міжнародная арганізацыя працы — з просьбай тэрміновых захадаў у дачыненьні да беларускіх ўладаў, якія ўчыняюць чарговае цынічнае парушэньне ратыфікаванай Канвэнцыі «Аб свабодзе асацыяцый».

Раней лідэр Беларускага аб’яднаньня рабочых Сяргей Дылеўскі абвясьціў у Беларусі перадстрайкавую сытуацыю. У інтэрвію Свабодзе ён сказаў, што страйк можа стаць пачаткам пляну «Перамога», пра падрыхтоўку якога раней абвясьцілі былыя сілавікі з ініцыятывы ByPol.

Актывіст «Рабочага руху», былы работнік «Хімвалакна» Дзьмітрый Ціт у камэнтары Свабодзе сказаў, што затрыманьні азначаюць вялікі страх сыстэмы перад страйкам. Паводле яго, пра далейшае разьвіцьцё падзей ня варта распавядаць, каб не даваць сілавікам часу прыняць контрзахады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG