Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падключаюць ацяпленьне. Колькі давядзецца плаціць за яго па новых тарыфах


Абсталяваньне ТЭЦ, ілюстрацыйнае фота
Абсталяваньне ТЭЦ, ілюстрацыйнае фота

З пачаткам апошняй дэкады верасьня ў Беларусі стартаваў ацяпляльны сэзон.

Рахункі за спажываньне цяпла будуць налічваць паводле новых тарыфаў, піша Zerkalo.io.

Першага чэрвеня ў Беларусі на 6,3% падвысілі тарыфы на ацяпленьне і падагрэў вады. Такім чынам, у двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 квадратных мэтраў за спажыты стандартны аб’ём у 1,0163 Гкал за поўны месяц трэба будзе заплаціць 22,28 рубля.

А калі на жылплошчы ніхто не зарэгістраваны, для аплаты выставяць так званы «дармаедзкі» рахунак у памеры 109 рублёў.

Папярэднім разам тарыф на ацяпленьне і падагрэў вады падвышаўся 1 студзеня — адразу на 16%.

Ацяпленьне ў дзіцячых садках і школах, лячэбна-прафіляктычных установах, дзяржаўных архівах, бібліятэках і гатэлях уключылі 20 верасьня.

У жыльлёвы фонд, інтэрнаты, іншыя ўстановы адукацыі, тэатры, агульнагарадзкія лазьні цяпло пачнуць падаваць паэтапна.

А ў некаторых рэгіёнах давядзеца яшчэ памерзнуць праз замаруджаную замену абсталяваньня. Так, у Баранавічах, паводле мясцовай прэсы, толькі пачаўся мантаж цеплавой трасы, тэрміны заканчэньня работ не акрэсьлілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG