Абвал эўрабондаў пасьля санкцый, чатыры гады калёніі за «Партызанскі марш» і год «хіміі» за словы ў Інстаграме. Найважнейшае за 23 чэрвеня

Сёньня Юліі Слуцкай і іншым фігурантам справы "Прэс-клюбу" працягнулі арышт яшчэ на два месяцы

Галоўныя навіны 23 чэрвеня.

«Дзяржаўнае пірацтва», «Канцэнтрацыйны лягер у цэнтры Эўропы» — ацэнкі рэжыму Лукашэнкі на дыскусіі ў ПАРЭ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Страсбуры прайшлі дэбаты «Сытуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Эўропы»

Санкцыі абвалілі цэны на беларускія эўрабонды

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыі абвалілі цэны на сувэрэнныя эўрааблігацыі Беларусі

Суд Фрунзэнскага раёну Менску пакараў Мікалая Дзенісевіча за «Партызанскі марш» чатырма гадамі калёніі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 23 чэрвеня: 4 гады калёніі за «Партызанскі марш», пацярпелымі прызналі 13 байцоў «Алмазу»

За два слова ў інстаграме далі год «хіміі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Наваградку пакаралі годам «хіміі» за два словы ў інстаграме

Вольга Калацкая ізноў падазраваная па крымінальнай справе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перакладчыцу Вольгу Калацкую дапыталі ў крымінальнай справе, яна зноў падазраваная

Заснавальніцу «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую, праграмнага дырэктара Алу Шарко, дырэктара «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргея Альшэўскага і апэратара Пятра Слуцкага пакідаюць пад вартай да 22 жніўня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фігурантам справы «Прэс-клюбу» працягнулі арышт яшчэ на два месяцы

За нядзельную акцыю ля Помніка пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі двум маладэчанцам прысудзілі суткі адміністрацыйнага арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 23 чэрвеня: затрымалі менскую пэнсіянэрку і жодзінскага лекара