Прэм’ер Галоўчанка абяцаў захады ў адказ на санкцыі Эўразьвязу

Раман Галоўчанка

Па яго словах, людзі, якія ўводзілі санкцыі, не ўяўляюць, што адбываецца ў краіне.

Урад будзе выбіраць «адэкватныя захады рэагаваньня», заявіў Раман Галоўчанка.

«Зараз адпаведная служба вывучае тэкст санкцый у дачыненьні да нашых грамадзян і прадпрыемстваў. Выбіраем найбольш адэкватныя захады рэагаваньня з таго набору, які мы выпрацавалі і пра які даводзілі сыгнал нашым партнэрам. Думаю, не за гарамі той час, калі мы гэтыя рашэньні прымем».

Ён заявіў, што ўвядзеньне санкцый «дыскрэдытуе палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі». На яго думку, «дэкляраваць пры гэтым місію дзеля беларускага народу па меншай меры цынічна і беспрынцыпова».

Фармулёўкі Эўразьвязу перад санкцыямі супраць МАЗу і БелАЗу Галоўчанка назваў «дзікімі». Па яго словах, людзі, якія ўводзілі санкцыі, не ўяўляюць, што адбываецца ў краіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сохра», «Брэміна Груп», «БелАЗ», «МАЗ». Што за кампаніі падпалі пад санкцыі Эўразьвязу

21 чэрвеня Эўразьвяз вырашыў увесьці санкцыі супраць 78 беларускіх фізычных асоб і 8 арганізацый з прычыны сытуацыі з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі. Пад санкцыі, у прыватнасьці, падпалі міністар абароны Віктар Хрэнін, міністар транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, намесьнік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў. Акрамя іх, пад санкцыі падпалі і члены сям’і Аляксандра Лукашэнкі — яго сын Дзьмітры Лукашэнка і нявестка Лілія Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс

Акрамя Эўразьвязу, санкцыі ўвялі Злучаныя Штаты супраць 16 грамадзян Беларусі і 5 установаў. Да санкцыяў далучыліся таксама Вялікая Брытанія і Канада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія Synesis адрэагавала на санкцыі Эўразьвязу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Управіць мазгі», «вешаць без суду». Што кажуць прапагандысты, якія трапілі пад санкцыі ЭЗ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як адрэгавала на новыя санкцыі Беларуская валютна-фондавая біржа