Келу Чао ад імя USAGM выказала Ігара Лосіку «падзяку за адданасьць справе свабоды прэсы».
Ліст Келу Чао
«Мы ўдзячныя за журналісцкую працу, якую вы робіце для Радыё Свабода, і за вашу місію ў паведамленьні праўды беларускаму народу. Калі ласка, захоўвайце сваё здароўе і бясьпеку. Я спадзяюся, што аднойчы мы будзем мець магчымасьць сустрэцца з вамі і падзякаваць вам асабіста, — піша Келу Чао. — У гэты цяжкі для вас час мы згадваем вас і вашу сям’ю, асабліва вашу жонку Дарʼю і вашу дачку, у нашых думках і малітвах. Хоць вы цяпер ня можаце быць зь ёй, я ведаю, што ваша дачка з гонарам будзе памятаць пра ахвяры, якія яе бацька прыносіць дзеля яе будучыні і дзеля свабоднай Беларусі».
Выканаўца кіраўніка USAGM падкрэсьліла «несправядлівае ўтрыманьне» Лосіка пад варта і запэўніла, што ён мае «моцную падтрымку ў тых з нас, хто верыць у свабоду прэсы».
У сакавіку кангрэсмэны Джэймс Макговэрн і Крыстафэр Сміт, сустаршыні камісіі па правах чалавека ў Кангрэсе ЗША, заклікалі беларускія ўлады вызваліць Ігара Лосіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Амэрыканскія кангрэсмэны заклікалі неадкладна вызваліць блогера ЛосікаІмя Лосіка фігуравала і ў нядаўняй рэзалюцыі Кангрэсу ЗША ў падтрымку народу Беларусі і ягоных дэмакратычных памкненьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прызнаць Каардынацыйную раду. Што яшчэ рэкамэндуе Кангрэс ЗША ў новай рэзалюцыі аб БеларусіПа БТ агучылі, у чым вінавацяць Лосіка
Увечары 27 красавіка ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» паказалі прапагандысцкі фільм пра так званую групу Міколы Статкевіча і Сяргея Ціханоўскага. Зь яго ўпершыню за 10 месяцаў стала вядома, якія канкрэтна прэтэнзіі ўлады маюць да Ігара Лосіка і іншых блогераў.
Сьледзтва, прадстаўленае першым намесьнікам начальніка галоўнага сьледчага ўпраўленьня СК Аляксандрам Агафонавым, лічыць Ігара Лосіка і ягоны тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» (разам з каналамі Nexta і Nexta Live) адным з «трох асноўных буйных каналаў, якія задаюць [пратэставы] парадак дня».
«Роля, якую адыгралі блогеры і недзяржаўныя СМІ ў падрыхтоўцы пратэсту, адна з ключавых. Яны заняліся тым, што пераконвалі ня толькі беларусаў, што муха роўная слану, але і сталі пастаўшчыкамі кантэнту для замежных СМІ», — заявілі на «Беларусь-1».
Зазначым, што Ігара Лосіка затрымалі яшчэ 25 чэрвеня 2020 году, у разгар кампаніі збору подпісаў, задоўга да пачатку пасьлявыбарчых пратэстаў. Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу», калі яго адміністраваў Лосік, публікаваў навіны пра падзеі ў Беларусі і сьвеце, а таксама фота і відэа ад падпісчыкаў. Ён ня быў зьвязаны з актыўнасьцю Сяргея Ціханоўскага ці Мікалая Статкевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У спатканьні з жонкай адмоўлена. Ігар Лосік за кратамі 306 дзёнІгар Лосік скончыў знаёміцца з матэрыяламі справы. За кратамі палітвязень ужо 302 дніПрэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода заклікаў вызваліць Ігара Лосіка і спыніць перасьлед журналістаў170 тамоў, шасьцёра абвінавачаных. Што вядома пра справу, па якой будуць судзіць Лосіка, Статкевіча і ЦіханоўскагаУжо сёньня: Ігар Лосік 300 дзён за кратамі