Прынятыя «рэпрэсіўныя законы», Мішусьцін у Менску, дачку абвінавачаных у «бепарадках» зьмясьцілі ў прытулак. Найважнейшае за 16 красавіка

Падзеі 16 красавіка

Дэпутаты за паўдня прынялі тры законы ў першым чытаньні, восем у другім, унесьлі зьмены ў тры кодэксы і 12 законаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым і другім чытаньні. Палата прадстаўнікоў прыняла «рэпрэсіўныя законапраекты»

Сярод прынятых 16 красавіка — законапраект «Аб зьмяненьні закона Беларусі „Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі“». Ён забараняе зьбіраць грошы на штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы закон аб масавых мерапрыемствах забараняе зьбіраць грошы на штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту

Расейскі прэм'ер-міністар прывёз Лукашэнку прапановы для інтэграцыі падатковых сыстэмаў Беларусі і Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мішусьцін прывёз да Лукашэнкі прапановы для інтэграцыі падатковых сыстэмаў Беларусі і Расеі

Амбасадары Нямеччыны і Францыі ў Беларусі сустрэліся зь міністрам замежных спраў Макеем і нагадалі пра асноўныя ўмовы нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадары — Макею: «Нармальных адносін ня будзе, пакуль ня спыніцца гвалт»

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўнесла зьмены ў закон пра рынак электрычнай энэргіі, якія дазваляюць забараніць пастаўкі электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У заканадаўства Ўкраіны вярнулі норму аб забароне набыцьця электраэнэргіі зь Беларусі

Шматдзетнай маці Алене Маўшук і яе мужу Сяргею, пагражае да 6,5 года калёніі за ўдзел у «масавых беспарадках». Іхную пяцігадовую дачку зьмясьцілі ў прытулак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачку фігурантаў «пінскай справы» зьмясьцілі ў дзіцячы прытулак. Яе маці напісала ў судзе: «Я павешуся»

Сьпевака Ціму Беларускіх асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За амфэтамін і гашыш сьпевака Ціму Беларускіх асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі». ФОТА