Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы закон аб масавых мерапрыемствах забараняе зьбіраць грошы на штрафы за ўдзел у акцыях пратэсту


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ў Менску, жнівень 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ў Менску, жнівень 2020 году

16 красавіка Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў другім чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні закона Беларусі „Аб масавых мерапрыемствах у Беларусі“», паведамляе «СБ. Беларусь сегодня».

Паводле праекту закону:

  • усе масавыя мерапрыемствы могуць праводзіцца толькі на падставе дазволу мясцовых органаў улады, яны ж будуць вызначаць месцы для правядзеньня такіх акцый (паведамляльны парадак арганізацыі і правядзеньня масавых акцый у пастаянных, вызначаных для гэтага месцах скасавалі),
  • забараняецца зьбіраць, атрымліваць і выкарыстоўваць грошы і іншую маёмасьць і аплочваць штрафы людзей, якіх прыцягнулі да адказнасьці за парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў;
  • журналістам забараняецца выступаць арганізатарамі або ўдзельнікамі акцыі, а таксама асьвятляць у СМІ, інтэрнэце і іншых інфармацыйных сетках у рэжыме рэальнага часу масавыя акцыі, якія «праводзяцца з парушэньнямі» (то бок весьці стрым з такіх акцый),
  • улады могуць уводзіць часовыя забароны або абмежаваньне руху па дарогах пры правядзеньні масавай акцыі,
  • да атрыманьня дазволу на правядзеньне акцыі забаронена публічна заклікаць да яе арганізацыі.

12 студзеня сілавікі затрымалі журналіста Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну — па падазрэньні ў фінансаваньні пратэставай дзейнасьці. Паводле генпракурора Беларусі, ад 22 жніўня да 9 лістапада 2020 году Аляксандраў і Злобіна сплацілі больш за 250 штрафаў розным асобам. Грашовыя сродкі для гэтых мэтаў былі накіраваныя фондам By_Help.

Таксама Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на на арганізатараў фонду дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій ByHelp Аляксея Лявончыка і Андрэя Стрыжака і абвясьціў іх у міждзяржаўны вышук. Кампанія ByHelp дапамагае арыштаваным, аштрафаваным, параненым, пабітым, а таксама, у выключных выпадках, аплачвае адвакатаў і атрымала ўжо тысячы заявак на дапамогу ад людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій, пачынаючы з 9 жніўня 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG