Пра гэта паведамляе ВВС.
Дакумэнт быў прыняты ў адпаведнасьці з папраўкамі ў Канстытуцыю, якія таксама прапанаваў Пуцін.
Згодна з законам «Аб выбарах прэзыдэнта РФ», абірацца прэзыдэнтам ня мае права грамадзянін Расеі, які займаў гэтую пасаду два тэрміны ці які займае на дзень афіцыйнай публікацыі рашэньня аб прызначэньні выбараў пасаду прэзыдэнта другі тэрмін.
Але на Пуціна гэтае палажэньне не распаўсюджваецца — згодна з законам, ня ўлічваецца колькасьць прэзыдэнцкіх тэрмінаў, якія чалавек займаў на момант уступленьня ў сілу паправак да Канстытуцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці рыхтуе Расея новы напад на Ўкраіну? Думкі заходніх экспэртаўПуцін абіраўся прэзыдэнтам у 2000, 2004, 2012 і 2018 гадах. Цяпер ён зможа балятавацца ў 2024 і 2030 гадах. Калі кіраўніком дзяржавы з 2008 па 2012 год фармальна быў Дзьмітрый Мядзьведзеў, ён прапанаваў павялічыць тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта з чатырох да шасьці гадоў, што і было зроблена.
Самога Мядзьведзева гэтыя зьмены не закранулі, таму што ў 2012 годзе ён перастаў быць прэзыдэнтам.
Папраўка аб «абнуленьні»
Папраўку аб «абнуленьні» прэзыдэнцкіх тэрмінаў 10 сакавіка 2020 году падчас пасяджэньня Дзярждумы прапанавала дэпутатка Валянціна Церашкова. Дзейная на той момант рэдакцыя Канстытуцыі не дазваляла Пуціну балятавацца на новы тэрмін.
Пуцін неадкладна прыехаў у Думу і заявіў, што згодны на «абнуленьне» сваіх тэрмінаў, пры ўмове, што іх ухваліць Канстытуцыйны суд і выбарнікі на рэфэрэндуме аб папраўках да Канстытуцыі. У Канстытуцыйнага суду пярэчаньняў не знайшлося. На рэфэрэндуме, паводле афіцыйных вынікаў, большасьць выбарнікаў падтрымала прапанаваныя папраўкі.
У мінулым Пуцін неаднаразова казаў, што ня хоча мяняць Канстытуцыю дзеля таго, каб застацца ва ўладзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Пуцін не падтрымае БабарыкуУ падпісаным Пуціным законе ўтрымліваюцца і іншыя новыя патрабаваньні да кандыдатаў у прэзыдэнты. Кандыдатам можа стаць грамадзянін РФ, не маладзейшы за 35 гадоў, які стала пражывае ў РФ ня менш за 25 гадоў, ня мае і ня меў раней грамадзянства замежнай дзяржавы ці іншага дакумэнту аб праве стала пражываць за мяжой.
Пры гэтым патрабаваньне да кандыдата на пасаду прэзыдэнта аб адсутнасьці ў яго грамадзянства замежнай дзяржавы не распаўсюджваецца на грамадзянаў РФ, «якія раней мелі грамадзянства дзяржавы, якая была прынятая або частка якой была прынятая ў Расейскую Фэдэрацыю».
Гэта дае тэарэтычную магчымасьць балятавацца, напрыклад, жыхарам Крыму, анэксаванага Расеяй у 2014 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якая партыя возьме ўладу