Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў заклікаў зрабіць Пуціна «пажыцьцёвым прэзыдэнтам» Расеі


Рамзан Кадыраў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прапанаваў зрабіць Уладзіміра Пуціна «пажыцьцёвым прэзыдэнтам» Расеі. У відэа нарады Кадырава з кіраўніцтвам рэспублікі, якое распаўсюджана ў сацсетках, Кадыраў кажа пра прэзыдэнта Расеі: «Хто можа замяніць яго? Няма такога палітычнага лідэра ў сусьветным маштабе».

Паводле Кадырава, пры Пуціну Чачня дасягнула росквіту: «Мы цяпер жывём у прававой дзяржаве», — сказаў Кадыраў і заклікаў народ прыйсьці і прагаласаваць (як выглядае, за папраўкі да Канстытуцыі).

Пры тым, што галасаваньне завяршаецца 1 ліпеня, яўка ў Чачні ўжо перавысіла 75 адсоткаў, і гэта самы высокі паказьнік у Расейскай Фэдэрацыі (па ўсёй РФ на раніцу 30 чэрвеня паказчык быў 45%).

На папярэдніх выбарах яўка ў Чачні перавысіла 90%. На ўчастках практычна не было незалежных назіральнікаў, і прадстаўнікі апазыцыі не давяраюць вынікам выбараў у рэспубліцы.

  • Перад выбарамі прэзыдэнта ў 2018 годзе Кадыраў ужо прапаноўваў, каб Пуцін быў пажыцьцёвым прэзыдэнтам.
  • У выпадку, калі папраўкі да Канстытуцыі будуць прынятыя, адбудзецца так званае абнуленьне тэрмінаў для Пуціна, і ён можа пераабрацца яшчэ на два тэрміны, да 2036 году (у тым годзе Пуціну павінна споўніцца 84 гады).
  • Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што пасада пажыцьцёвага прэзыдэнта Канстытуцыяй РФ не прадугледжаная.
  • Пажыцьцёвымі прэзыдэнтамі абвяшчаліся лідэры шэрагу дзяржаваў з аўтарытарным рэжымам кіраваньня, у прыватнасьці Ёсіп Броз Ціта (Югаславія) і Сапармурат Ніязаў (Туркмэністан). Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ір пасьля сьмерці быў абвешчаны «вечным прэзыдэнтам», і пасада прэзыдэнта больш не замяшчаецца.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG