Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 78% грамадзян Расеі падтрымалі папраўкі ў Канстытуцыю, якія дазваляюць Пуціну кіраваць да 2036 году


Галасаваньне за папраўкі ў Канстытуцыю Расеі ў акупаваным Расеяй украінскім Крыме, ілюстрацыйнае фота

Каля 78% расейцаў падтрымалі папраўкі ў Канстытуцыю, якія сярод іншага дазволяць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну заставацца на пасадзе да 2036 году, падлічылі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

На гэты момант апрацавалі 99% бюлетэняў. Афіцыйная яўка складае амаль 68%.

25 чэрвеня — 1 ліпеня адбывалася агульнарасейскае галасаваньне аб пакеце паправак у Канстытуцыю краіны.

Адна з паправак закране «абнуленьне» прэзыдэнцкіх тэрмінаў і дазволіць расейскаму прэзыдэнту Уладзіміру Пуціну ўдзельнічаць у выбарах яшчэ два разы і заставацца ва ўладзе да 2036 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG