«На яго цісьне невядомасьць». Ігар Лосік за кратамі 251 дзень

Ігар Лосік

Кансультант Радыё Свабода і адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году.

Ігар Лосік ужо больш за 250 дзён у зьняволеньні. Жонка Дар’я двойчы на тыдзень возіць з Баранавічаў у сьледчую турму Жодзіна перадачы для мужа. 2 сакавіка яна расказала Свабодзе пра апошнія навіны.

«У турме зноў пачалі працаваць цэнзары, якіх не было нейкі час. Таму Ігару пачалі даходзіць лісты, перадалі на днях 10 штук адразу, — кажа Дар’я. — А так больш асаблівых навінаў няма. Перадачы мае прымаюць. Ігар адчувае сябе нармальна, на здароўе ня скардзіцца. Маральна толькі яму вельмі цяжка. Праз тое, што ўсё вельмі доўга цягнецца і невядома, чым скончыцца. Гэтая невядомасьць вельмі на яго цісьне».

Ігар па-ранейшаму ў камэры зь відэаназіраньнем, куды яго перавялі падчас галадоўкі. Пасьля яе завяршэньня мэдыкі яго больш не аглядаюць.

Як кажа Дар’я, першыя тыдні Ігар меў праблемы з аднаўленьнем харчаваньня, але цяпер ужо можа есьці ўсё, што і звычайна. Пра ход сьледзтва альбо перадачу матэрыялаў справы ў суд нічога не чуваць. За ўвесь час за кратамі Ігар Лосік быў на допытах толькі некалькі разоў у першыя тыдні пасьля затрыманьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Папярэдзілі пра перабоі зь ліставаньнем». Ігар Лосік за кратамі 247 дзён«Ні допытаў, ні вочных ставак». Ігар Лосік без суду за кратамі 244 дні«У камэры зьявіліся вошы». Ігар Лосік за кратамі 240 дзёнІгару Лосіку не даходзяць лісты ад жонкі. Палітвязень за кратамі ўжо 227 дзён«Лекары Ігара больш не аглядаюць». Палітвязень Лосік за кратамі ўжо 223 дні«Лыжкі робяць зь цюбіка ад зубной пасты». Ігар Лосік за кратамі ўжо 220 дзён