Ціханоўская абумовіла гарантыі Лукашэнку; пэнсіянэрак судзілі за беларускія кнігі. Найважнейшае за 1 сакавіка

Сьвятлана Ціханоўская

Найважнейшае за 1 сакавіка

Сьвятлана Ціханоўская выказалася ў справе гарантыяў бясьпекі Аляксандру Лукашэнку пасьля ягонага сыходу з улады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пра гарантыі Лукашэнку: гэта магчыма пры ўмове спыненьня рэпрэсій

1 сакавіка пачалі афіцыйна дзейнічаць зьмены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія апублікавалі ў студзені. Судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях будуць паводле артыкулу 24.23 (замест 23.34). Караць змогуць арыштам, грамадзкімі работамі і штрафамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаў дзеяньне новы Адміністрацыйны кодэкс. Што зьмянілася

Працягваецца страйк на «Беларуськаліі». Удзельнікі страйку патрабуюць новых сумленных выбараў прэзыдэнта, спыненьня гвалту і вызваленьня палітвязьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да страйку на «Беларуськаліі» далучыўся шахтар з 20-гадовым стажам. Усяго там страйкуе звыш 130 работнікаў

Адвакаты журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай падалі апэляцыйную скаргу ў Менскі гарадзкі суд на вырак у іх справе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакаты абскардзілі вырак Андрэевай і Чульцовай, яшчэ раз патлумачыўшы, чаму журналісткі не вінаватыя 

У пятніцу 26 лютага ў момант выхаду з электрычкі на станцыі Менск-Паўночны была затрыманая група з 14 пэнсіянэраў. Яны ў электрычцы чыталі беларускія кнігі — гэта была іх акцыя ў падтрымку беларускай мовы. Сёньня іх судзілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых у пятніцу пэнсіянэрак, якія чыталі беларускія кнігі ў электрычцы, пакаралі штрафамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як затрымалі і судзілі жанчын зь беларускімі кнігамі

Старшыня АГП Мікалай Казлоў дастаўлены ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў для адбыцьця 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту за адмову даваць падпіску аб неразгалошваньні ў Сьледчым камітэце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова пасадзілі на 15 сутак

Праваабаронца берасьцейскай «Вясны» Ўладзімер Вялічкін праз ператрусы і допыты 19 лютага выехаў з краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня той узрост, каб пачынаць жыцьцё на чужыне». Берасьцейскі праваабаронца пакінуў Беларусь пасьля ператрусаў

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і экс-кіраўнік Купалаўскага тэатру Павал Латушка адказаў Веры Паляковай, жонцы кіраўніка МЗС Уладзімера Макея. Яна раскрытыкавала на дзяржаўнай тэлевізіі яго за тое, што «выцер ногі аб тэатар».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Глыбіня крывадушнасьці проста зашкальвае». Латушка адказаў Макею і ягонай жонцы