Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да страйку на «Беларуськаліі» далучыўся шахтар з 20-гадовым стажам. Усяго там страйкуе звыш 130 работнікаў


Дзьмітры Федарэнка
Дзьмітры Федарэнка

Удзельнікі страйку патрабуюць новых сумленных выбараў прэзыдэнта, спыненьня гвалту і вызваленьня палітвязьняў.

Да страйку на «Беларуськаліі» далучыўся 39-гадовы Дзьмітры Федарэнка, які працуе на прадпрыемстве ад 2001 году. Ён супрацоўнік 3-га рудніку, майстар тэхналягічнага комплексу паверхні шахты, ягоны зварот да суайчыньнікаў апублікаваў тэлеграм-канал страйкаму прадпрыемства.

«У мяне ёсьць выдатная жонка і маленькі сыночак. Як і ва ўсіх, прысутнічаў страх і нерашучасьць страціць працу ў „Беларуськаліі“, якая нядрэнна аплачваецца. Але час мінае, а сытуацыя толькі пагаршаецца. Далей я не знаходжу магчымым заставацца ў баку пасіўным назіральнікам і ахвярай», — напісаў Федарэнка ў звароце.

Ён вырашыў далучыцца да страйку, бо ўсё, што адбываецца, «несумяшчальнае з уяўленьнямі аб чалавечым сумленьні, гонары і годнасьці, ідзе ў разрэз з агульначалавечымі і дэмакратычнымі каштоўнасьцямі».

У пачатку лютага пачаў працаваць Фонд дапамогі сем’ям страйкоўцаў «Беларуськалію». Грошы можна пералічыць на «кашалёк» страйкаму ў Bitcoin і іншых крыптавалютах. Агульная колькасьць страйкоўцаў паводле страйкаму перавышае 130 чалавек.

Тым часам нарвэская кампанія Yara, якая мае кантракт зь «Беларуськаліем», магчыма, спыніць супрацоўніцтва зь дзяржаўным прадпрыемствам, адным з базавых для рэжыму Лукашэнкі. 1 сакавіка кампанія правядзе відэасустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

28 лютага ў адрас кіраўніцтва Yara International даслалі падпісаную больш чым 50 тысячамі чалавек пэтыцыю аб просьбе спыніць куплю калійных угнаеньняў у «Беларуськалію», пакуль ня будуць выкананыя патрабаваньні страйкаму, у тым ліку новыя прэзыдэнцкія выбары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG