Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Беларуськаліі» заснавалі фонд дапамогі страйкоўцам


«Беларуськалій» судзіцца супраць страйкаму. Пасярэдзіне — прадстаўнік страйкаму Сяргей Шыц. Верасень 2020 году.
«Беларуськалій» судзіцца супраць страйкаму. Пасярэдзіне — прадстаўнік страйкаму Сяргей Шыц. Верасень 2020 году.

Фонд створаны для падтрымкі шахтароў, якія ўдзельнічаюць у нацыянальным страйку, і іх сем'яў.

Пра гэта паведаміў страйкам «Беларуськалію».

Цяпер можна пералічыць грошы на «кашалёк» страйкаму ў Bitcoin і іншых крыптавалютах. У страйкаме абяцаюць, што пазьней зьявяцца іншыя спосабы пераводу сродкаў.

На «Беларуськаліі» працягваюць страйк каля сотні рабочых. 19 студзеня калегія Вярхоўнага суду адхіліла апэляцыйную скаргу старшыні страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна на рашэньне Менскага абласнога суду, які ў верасьні прызнаў страйк на прадпрыемстве незаконным.

Удзельнік шахтарскага страйку на «Беларуськаліі» Дзьмітры Кудзялевіч раней заявіў, што зь верасьня і па сьнежань 78 страйкоўцаў у суме правялі пад арыштам 665 дзён, а сумарна штрафы былі тоесныя амаль 12 тысячам даляраў.

У студзені кіраўніцтва прадпрыемства заявіла ў звароце да нарвэскай кампаніі Yara пра зьняцьце дысцыплінарных спагнаньняў з работнікаў прадпрыемства, а звольненыя раней супрацоўнікі могуць быць прыняты назад на працу «ў выпадку падачы імі адпаведных заяваў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG