Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых у пятніцу пэнсіянэрак, якія чыталі беларускія кнігі ў электрычцы, пакаралі штрафамі


Менскі Дом правасудзьдзя. Тут знаходзіцца суд Партызанскага раёну Менску, дзе праходзілі суды над пэнсіянэркамі
Менскі Дом правасудзьдзя. Тут знаходзіцца суд Партызанскага раёну Менску, дзе праходзілі суды над пэнсіянэркамі

8 з 14 затрыманых пэнсіянэрак пакаралі 1 сакавіка ў судах Фрунзэнскага і Партызанскага раёнаў Менску.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», Алене Засьценчык прысудзілі 1740 рублёў штрафу.

Аксана Каратова, Любоў Кучынская, Сьвятлана Лазебнікава, Ніна Несцяровіч, Ірына Новік, Тацяна Шыманская атрымалі па 870 рублёў штрафу.

У пятніцу 26 лютага каля 11-й гадзіны ў момант выхаду з электрычкі на станцыі Менск-Паўночны была затрыманая група з 14 пэнсіянэраў. Яны ў электрычцы чыталі беларускія кнігі — гэта была іх акцыя ў падтрымку беларускай мовы.

Затрыманых пэнсіянэраў абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Яны чыталі ў цягніку кнігі беларускіх пісьменьнікаў. Па некаторых зьвестках, у кагосьці ў руках былі бел-чырвона-белыя сьцяжкі.

Пасьля пастарунку іх зьмясьцілі на некаторы час у ІЧУ на Акрэсьціна. Па іх словах, на 14 жанчын там было 6 спальных месцаў.

Сёньня ў розных судах Менску асудзілі васьмярых жанчын. Іх судзілі чатыры судзьдзі: Міхаіл Макарэвіч, Дзьмітрый Карсюк, Натальля Дзядкова і Алена Жывіца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG