70 тысячаў прагаласавалі на плятформе «Сход», ЭЗ і САЗ дапамогуць Беларусі з вакцынай супраць COVID-19. Найважнейшае за 13 лютага

70 тысячаў прагаласавалі за прадстаўнікоў на плятформе «Сход», ЭЗ і САЗ маюць плян дапамогі Беларусі з вакцынай супраць COVID-19. Найважнейшае за 13 лютага

Сёньня заканчваецца галасаваньне за народных прадстаўнікоў на лічбавай плятформе «Сход». На цяперашні момант прагаласавалі ўжо больш за 70 тысяч чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 70 тысяч прагаласавалі за кандыдатаў на альтэрнатыўны «Сход». Сёньня апошні дзень, каб прыняць удзел

Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка заявіў, што 1090 беларускіх чыноўнікаў паведамілі пра жаданьне падпісаць адкрыты ліст аб адстаўцы Лукашэнкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: больш за 1000 беларускіх чыноўнікаў згадзіліся падпісаць ліст аб адстаўцы Лукашэнкі

У Менску ГУБАЗіК спыніў падпольную вытворчасьць прадметаў зь незарэгістраванай сымболікай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК выкрыў «падпольную вытворчасьць» нацыянальнай сымболікі і прымусіў пакаяцца на тле чырвона-зялёнага сьцяга

Эўразьвяз і САЗ аб’яднаюць намаганьні ў рамках маштабнай сумеснай ініцыятывы, закліканай садзейнічаць пастаўкам вакцынаў і правядзеньню вакцынацыі супраць COVID-19 у шасьці краінах «Усходняга партнэрства» — Азэрбайджане, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз і САЗ маюць намер даць вакцыну супраць COVID-19 краінам «Усходняга партнэрства», у тым ліку Беларусі

Міністэрства здароўя Беларусі заявіла пра станоўчыя прагнозы разьвіцьця сытуацыі з каранавірусам, якія дазваляюць працягнуць паэтапнае перапрафіляваньне ложкаў у бальніцах Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя Беларусі зацьвердзіла плян вываду шпіталёў з «каранавіруснага» рэжыму працы

Былы камандзір украінскага дабраахвотніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка абверг абвінавачваньні ў датычнасьці да арганізацыі тэрактаў у Беларусі. Гэтыя абвінавачваньні прагучалі ў фільме АНТ «Траціл пратэсту»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-камандзір батальёна «Данбас» пракамэнтаваў фільм АНТ, у якім яму прыпісваюць пастаўкі зброі ў Беларусь

Украіна ўнесла Беларусь у «зялёны сьпіс» краін. Гэта азначае, што пры ўезьдзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўнесла Беларусь у сьпіс краін, адкуль можна прыяжджаць бяз тэстаў на COVID-19 і самаізаляцыі