Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўнесла Беларусь у сьпіс краін, адкуль можна прыяжджаць бяз тэстаў на COVID-19 і самаізаляцыі


Мяжа Беларусі з Украінай дагэтуль закрытая для большасьці беларускіх грамадзян.
Мяжа Беларусі з Украінай дагэтуль закрытая для большасьці беларускіх грамадзян.

Украіна ўнесла Беларусь у «зялёны сьпіс» краін. Гэта азначае, што пры ўездзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі.

Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны апублікавала абноўлены сьпіс дзяржаў «зялёнай» і «чырвонай» зоны.

У краіны «зялёнай» зоны ўвайшла і Беларусь. Цяпер беларусам пры ўезьдзе ня трэба паказваць вынікі ПЦР-тэсту і пасьля выконваць 14-дзённы пэрыяд самаізаляцыі. Аднак павінен быць страхавы поліс, які пакрывае выдаткі на лячэньне COVID-19, выдадзены ўкраінскай страхавой кампаніяй або замежнай страхавой кампаніяй, што мае прадстаўніцтва ва Ўкраіне.

Пры гэтым паводле рашэньне беларускага ўраду выезд беларускіх грамадзян за мяжу, калі яны не маюць дакумэнтаў з дазволам жыхарства ў іншых краінах, па-ранейшаму забаронены, за выключэньнем вылету з менскага аэрапорту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG