Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы дазволілі 50-працэнтнае запаўненьне гасьцініц і кінатэатраў, адкрылі басэйны


Варшава
Варшава

У Польшчы з 12 лютага аслабілі супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, уведзеныя з прычыны пандэміі каранавірусу.

У прыватнасьці, гатэлям дазволілі адкрыцца з запаўненьнем на 50 адсоткаў. Рэстараны гатэляў застануцца зачыненыя. Ежу будуць дастаўляць у нумары.

Кінатэатры і тэатры, філярмоніі і опэры таксама адкрываюцца пры ўмове захаваньня санітарнага рэжыму і запаўненьня толькі на 50 адсоткаў.

Дазваляецца таксама займацца спортам на адкрытых пляцоўках, тэнісных кортах. Дазволеная праца басэйнаў і гарналыжных трасаў.

Займацца непрафэсійнымі відамі спорту на адкрытым паветры можна будзе пры захаваньні санітарнага рэжыму.

З 1 лютага ў краіне дазволілі працу гандлёвых цэнтраў пры захаваньні санітарнага рэжыму. З абмежаваньнямі аднавілі працу музэі і карцінныя галерэі.

Па дадзеных Унівэрсытэту Джонса Гопкінса, у Польшчы выявілі 1,57 мільёна інфікаваных каранавірусам, памерлі больш за 40 000 чалавек. У краіне ўжо пачалася кампанія вакцынацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG