Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК выкрыў «падпольную вытворчасьць» нацыянальнай сымболікі і прымусіў пакаяцца на тле чырвона-зялёнага сьцяга


Ілюстрацыйнае фота. Менск, кастрычнік 2020
Ілюстрацыйнае фота. Менск, кастрычнік 2020

У Менску ГУБАЗіК спыніў падпольную вытворчасьць прадметаў зь незарэгістраванай сымболікай, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале.

Паводле МУС, вытворчасьцю займаліся 51-гадовы жыхар Менску і 29-гадовы грамадзянін Расеі з Пскову, які «нелегальна знаходзіцца ў Беларусі і быў раней судзімы». Абодва працуюць у прыватнай друкарні.

«Цішком выкарыстоўваючы тэхнічную базу і расходныя матэрыялы арганізацыі, яны штампавалі БЧБ-сьцягі, маскі, расьцяжкі, налепкі і да т.п. Затым „левую“ прадукцыю забіралі дадому і забясьпечвалі ёй удзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў», — гаворыцца ў паведамленьні. Затрыманых прымусілі прызнаць віну на камэру, расейскага грамадзяніна – на тле чырвона-зялёнага сьцяга.


Паводле МУС, вырабам сымболікі затрыманыя займаліся не адзін месяц і арыентаваліся на запыты пакупнікоў. «Спачатку гэта былі лягатыпы „Краіна для жыцьця“, на зьмену прыйшлі „дыджэі пераменаў“ і выявы старых для адпаведных „маршаў“. А па надпісах раёнаў і населеных пунктаў на расьцяжках і сьцягах можна вывучыць геаграфію Беларусі. Усяго канфіскавана больш за сто адзінак такой прадукцыі», — паведамляе Вольга Чамаданава.

ГУБАЗіК канфіскаваў кампутары і працоўныя запісы з бугальтарскімі разьлікамі, лякаламі і чарцяжамі.

У канцы студзеня 2021 году Генпракуратура Беларусі заявіла, што рыхтуе дакумэнты для прызнаньня бел-чырвона-белага сьцяга экстрэмісцкім на падставе нібыта звароту 140 чалавек.

Супраць забароны бел-чырвона-белага сьцяга створана пэтыцыя, пад ёй падпісаліся больш за 100 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG