Выклікаюць вялікую занепакоенасьць паведамленьні аб катаваньнях і іншых формах жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, затрыманымі на акцыях пратэсту ў Беларусі, заявіла сталы каардынатар ААН у Беларусі Яанна Казана-Вісьнявецкая.
«Катаваньні і іншыя формы жорсткага, бесчалавечнага і зьневажальнага для чалавечай годнасьці абыходжаньня абсалютна забароненыя і для іх ня можа быць ніякіх апраўданьняў», — сказала Казана-Вісьнявецкая.
Сталая каардынатарка ААН у Беларусі просіць тэрміновай сустрэчы зь міністрам унутраных справаў, а таксама забясьпечыць доступ супрацоўнікам ААН у два цэнтры ўтрыманьня пад вартай у Менску.