У Горадні таксі сутыкнулася з вайсковай машынай

Вайсковая машына сутыкнулася з таксоўкай у Горадні, 12 жніўня, кадры відавочцаў

У Горадні на вуліцы Дзекабрыстаў позна ўвечары 11 жніўня адбылася аварыя з удзелам легкавога аўтамабіля і вайсковай машыны «Тыгар». Загінулых няма.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Яўген Дудко, падчас ДТЗ ніхто не загінуў.

Раней у тэлеграм-каналах зьявілася інфармацыя, што падчас аварыі легкавіка і вайсковай тэхнікі загінулі чатыры чалавекі.

Як патлумачыў Яўген Дудко, чатыры чалавекі, якія ляжалі тварам у зямлю пасьля аварыі, не памерлыя, а затрыманыя пасажыры таксі. Раней яны неаднаразова ўчынялі правапарушэньні.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Трэці дзень пратэстаў у Беларусі. Галоўнае. Фота, відэа