Лукашэнка заявіў, што на мяжы спынілі 170 іншаземцаў 

Лукашэнка галасуе ў Менску

Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня на сваім выбарным участку расказаў журналістам, што за апошнія суткі 170 чалавек спынілі на мяжы, у тым ліку з расейскага боку.

«Больш за ўсё з — тэрыторыі Польшчы, — удакладніў Аляксандар Лукашэнка. — З фальшывымі пашпартамі, зь невядома якімі мэтамі да нас ехалі. Яны, мабыць, толькі радыя засталіся: грошы атрымалі, а адпрацоўваць ня трэба, вярнуліся дадому».

Таксама, паводле Лукашэнкі, беларускія памежнікі спынілі грамадзянаў Расеі і Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Марыя Калесьнікава расказала пра плян аб'яднанага штабу на дзень

Лукашэнка пацьвердзіў, што спэцслужбы і праваахоўныя органы пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым працы. Ніякай надзвычайшчыны ня будзе, запэўніў ён.