Марыя Калесьнікава, каардынатарка аб’яднанага штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, запісала відэазварот да старшыняў і чальцоў выбарчых камісій.
Паводле Марыі Калесьнікавай, за папярэднія дні датэрміновага галасаваньня ў працы вялізнай колькасьць ўчастковых камісій па ўсёй краіне зафіксаваныя грубыя, недапушчальныя парушэньні.
Лічбы тых, хто прагаласаваў, не сыходзіліся. Назіральнікаў не пускалі на ўчасткі, на іх выклікалі супрацоўнікаў дэпартамэнту аховы і спрабавалі пазбавіць акрэдытацыі.
«Вашымі дзеяньнямі працэдура выбараў дыскрэдытуецца на вачах. Гэта вядзе да таго, што чуюцца заклікі выходзіць на вуліцу патрабаваць праўду. Таму ёсьць два шляхі: працягнуць шлях сур’ёзных парушэньняў ці зьняць большасьць пытаньняў да галасаваньня ў асноўны дзень выбараў. Палічыце сумленна, і ўсе скажуць вам вялікі дзякуй!», — адзначыла прадстаўніца штабу.