Сьпявачка Лера Яскевіч, саліст гурту «Петля Пристрастия» Ільля Чарапко-Самахвалаў, удзельнікі гуртоў Intelligency, Akute, тэлевядоўца Каця Пытлева, блогер Андрэй Бонд, журналіст Дзьмітры Безкаравайны, спявачка Palina ды многія іншыя запісалі відэаролік «пра беларусаў ад беларусаў».
Зьяўленьне відэазвароту адбылося дзякуючы групавой ініцыятыве творчай інтэлігенцыі і самаарганізацыі ў рамках суполкі «КультПратэст». У ім артысты і мэдыяпэрсоны разважаюць аб «пераломным моманце для беларусаў».
«За гады незалежнасьці мы вырасьлі, сталі мацнейшымі, і сёньня мы — гэта ўжо іншая нацыя. Гэты ролік матывуе чарговы раз успомніць, хто ж мы ёсьць такія — беларусы», — тлумачаць удзельнікі здымак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Жорсткасьць — адваротны бок бясьсільля». Лідэр гурту Ulis Вячаслаў Корань пра сілу пратэсту ў музыцы і на вуліцыПа словах стваральнікаў відэароліка, гэта спроба зрабіць заяву ад усяго незалежнага беларускага мэдыя і культурнага асяродзьдзя, якое сёньня выступае з адзінай думкай.
У здымках відэазаявы ўдзельнічалі:
- спявачка Лера Яскевіч
- Ілья Чарапко-Самахвалаў (гурт «Петля Пристрастия»)
- тэлевядоўца Каця Пытлева
- музычны мэнэджар Дзьмітры Безкаравайны
- музыка Пётра Клюеў
- гурт Intelligency
- Раман Жыгараў і Vicky Fates (гурт Akute)
- блогер Андрэй Бонд
- сьпявачка Palina
- Павал Казлоў (гурт Molchat Doma)
- паэт і аўтар Мікіта Найдзёнаў
- рэжысэрка і акторка Паліна Дабравольская
- сьпявачка Ліза Ліса
- Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі (гурт «Разьбiтае сэрца пацана»)
- Анастасія Шпакоўская (гурт Naka)
- Яраслаў Таміла (гурт Panska Moc)
- Ігар Латушка (гурт Glitchhh)
- Мікіта Бубашкін (гурт Groove Dealers)
-
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Як такое магчыма ў эўрапейскай краіне?» Былы кіраўнік «Альфа Радыё» пра выбары з пазыцыі сілы