У Менск, апроч вядомага ў 90-х гурта «Кар-мэн», прывязуць яшчэ і знаных рэп-выканаўцаў з ЗША. Канцэрты пройдуць увечары перад асноўным днём галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах.
Уваход на сьвяточны канцэрт вольны, якое менавіта будзе сьвята не ўдакладняецца. Вядома, што 8 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень альпінізму.
На пляцоўцы каля менскага Палацу спорту выступяць амэрыканскія рэперы Tyga і Saint Jhn, расейскія гурты «Кар-мэн», «Отпетые мошенники», а таксама іншыя беларускія і замежныя артысты. Прыканцы канцэрту анансавалі салют.
Падобныя канцэрты пройдуць у Берасьці, Віцебску і Горадні.
У Берасьці выступяць Алег Віньнік, Юльяна Кавулава, Стас Пʼеха, Аксана Кавалеўская, гурт «Краскі».
У цэнтры Віцебску будуць выступаць Рыгор Лепс, Аляксандар Панайотаў, гурты «Фабрика» і «Лас Вегас».
У Горадні — Леанід Агуцін, Уладзімір Прэсьнякоў, Руслан Аляхно, Эліна Чага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Саладуха, «Дасягненьні раёну», «Беларусіяда». Чым занялі ўсе менскія пляцоўкі для вулічнай агітацыі на выбарах