Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала заклікалі выбарнікаў зарэгістравацца на плятформе «Голас» і прыйсьці на ўчасткі ў асноўны дзень галасаваньня.
Абʼяднаны штаб заклікаў выбарнікаў:
- Галасаваць толькі ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня, ня ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні;
- Паведаміць ініцыятыве «Честные люди», калі нехта прымушае ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні;
- Насіць белую стужку;
- На выбарчым участку праверыць свой бюлетэнь, на адваротным баку павінна стаяць мінімум два подпісы;
- Зарэгістравацца на плятформе «Голас», даслаць фота свайго бюлетэня адразу пасьля галасаваньня, а ў выпадку адсутнасьці інтэрнэту — пасьля яго зьяўленьня;
- Калі сябры выбарчых камісій забараняюць фатаграфаваць, папрасіць паказаць артыкул Выбарчага кодэксу, які гэта забараняе (такой забароны ў ім няма);
- Дапамагчы зарэгістравацца ў «Голасе» людзям, якія не абазнаныя ў смартфонах, патлумачыць, як і навошта працуе плятформа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Галасы ня лічаць, але галасаваць варта. Чаму?ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«За Рыгоравіча расьпісалася...» Першы дзень датэрміновага галасаваньня на радзіме Лукашэнкі