Праваабаронцам стала вядома, што 4 жніўня затрымалі аднаго з кіраўнікоў ініцыятывы «Честные люди» Ільлю Шапаткоўскага, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў у межах справы «Белгазпрамбанку».
Ільля Шапаткоўскі зьяўляецца добрым знаёмым Віктара Бабарыкі. Зь першых дзён існаваньня штабу Бабарыкі ён браў актыўны ўдзел у яго працы і ўзначальваў аддзел вэрыфікацыі подпісаў. Пасьля адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі ў якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта Ільля Шапаткоўскі актыўна ўдзельнічаў у працы ініцыятывы «Честные люди».
Таксама ў гэты дзень на допыт у ДФР вазілі дырэктарку ТАА «Хайв Проджэкт» (MolaMola і Ulej.by) Аліну Лісаковіч. Пасьля допыту яе адпусьцілі, але забралі мабільны тэлефон. У Ільлі Шапаткоўскага допыт праходзіць 5 жніўня.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дырэктарку кампаніі, якой належаць MolaMola і Ulej, дапытвалі 8 гадзінаў, правялі ператрусы, забралі тэлефон18 чэрвеня затрымалі вылучэнца ў кандыдаты ў прэзыдэнты Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда Бабарыку, які таксама кіраваў перадвыбарным штабам Бабарыкі, абодва знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
Віктар і Эдуард Бабарыкі, а таксама затрыманыя сябры ягонай ініцыятыўнай групы Сьвятлана Купрэева, Уладзімер Дудараў, Алена Карагачава і Дзьмітры Карака прызнаныя палітычнымі зьняволенымі.