Штаб Ціханоўскай адмяніў мітынг у Салігорску

Мітынг Сьвятланы Ціханоўскай у Берасьці, 4 жніўня

Сьвятлана Ціханоўская адмяніла заплянаваны на 4 жніўня мітынг у Салігорску. Відэа з тлумачэньнямі прадстаўніцы штабу Ціханоўскай Вольгі Кавальковай апублікавалі на тэлеграм-канале «Страна для жизни».

Перад гэтым абʼяднаны штаб Сьвятланы Ціханоўскай адмяніў мітынг у Слуцку, на пляцоўцы якога вядуцца рамонтныя работы. Людзі ў Слуцку ўжо сабраліся калі вызначанага для агітацыі месца, некаторых затрымалі амапаўцы.

Увечары 4 жніўня ў Слуцку і Салігорску мусілі прайсьці мітынгі Сьвятланы Ціханоўскай. На месцы правядзеньня мітынгаў мясцовыя ўлады вырашылі правесьці рамонтныя работы.