У Салігорску сабраўся шматлюдны мітынг у падтрымку Ціханоўскай. Відэа

Ілюстрацыйнае фота. Агітацыйны мітынг-канцэрт у падтрымку Ціханоўскай у Менску 30 ліпеня

У той час як у Менску праходзіць мітынг-канцэрт у падтрымку кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, у Салігорску яе давераныя асобы таксама сабралі мітынг у яе падтрымку.

На мітынг прыйшлі сотні людзей. Грае музыка: «Перемен» Віктара Цоя, «Стены рухнут» і іншыя песьні пратэсту. Людзі пляскаюць у далоні і падпяваюць. Некаторыя прыйшлі на пікет зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, відаць на мітынгу і дзяржаўны сьцяг Беларусі.

Выступоўцы заклікаюць кожнага рабіць нешта «для нашай агульнай перамогі». Людзі скандуюць: «Хопіць!», «Сыходзь!», «Свабоду!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Менску адбыўся шматтысячны мітынг Сьвятланы Ціханоўскай. ФОТА, ВІДЭА