Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) запусьціў мабільную праграму на выбары прэзыдэнта 9 жніўня пад назвай «Галасую!»
Раней праўладнаму аб’яднаньню не дазволілі праводзіць апытаньне выбарнікаў на выхадах з участкаў (так званы экзыт-пол), даўшы такое права меней вядомаму Беларускаму камітэту моладзевых арганізацыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Экзыт-полы на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі дазволілі рабіць праўладнай моладзевай арганізацыі, але не БРСМЯк удакладняецца на сайце Цэнтарвыбаркаму, бясплатная аплікацыя дапаможа беларусам даведацца адрас свайго ўчастку і кантактны тэлефон участковай выбарчай камісіі, азнаёміцца зь біяграфіямі кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама з афіцыйнымі навінамі бягучай выбарчай кампаніі. Праграму прэзэнтавалі на плятформах Android і iOS.
Акрамя таго, сэрвіс даступны і карыстальнікам кампутараў, якія могуць выкарыстоўваць для атрыманьня інфармацыі спэцыяльна распрацаваны разьдзел на сайце Менскага гарадзкога камітэту БРСМ.