Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і Андрэй Дзьмітрыеў анансавалі расклад перадвыбарчых паездак і мітынгаў на бліжэйшыя дні.
Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань і Аляксандар Лукашэнка перадвыбарчых мітынгаў не анансавалі.
Наступныя мітынгі кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай з удзелам прадстаўніц аб’яднанага штабу Веранікі Цапкалы і Марыі Калесьнікавай адбудуцца:
- 29.07 — Асіповічы (18.00), стадыён «Алімпіец» па вул. Сташкевіча,
- 30.07 — Менск (18:00), парк Дружбы народаў (вялікі мітынг).
Таксама на сайце Віктара Бабарыкі ёсьць мапа мітынгаў у падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай па ўсёй Беларусі, якая ўвесь час абнаўляецца. На ёй пазначаныя гарады, адрасы і час, калі пройдуць перадвыбарчыя мітынгі.
На цяперашні момант мітынгі з удзелам давераных асобаў Сьвятланы Ціханоўскай у пэрыяд з 28 ліпеня па 2 жніўня заплянаваныя ў:
- Менску (28–31 ліпеня);
- Менскай вобласьці: Мар’іна Горка (28.07), Любань (29.07), Салігорск (30.07), Слуцак (31.07), Клецак (1.07), Нясьвіж (2.07);
- Гомельскай вобласьці: Хойнікі (28.07), Ветка (29.07), Акцябрскі (30.07), Рагачоў (31.07), Чачэрск (1.08), Петрыкаў (2.08);
- Віцебскай вобласьці: Талачын (28 і 31.07), Гарадок (29.07), Дуброўна, Шуміліна (30.07), Сянно, Чашнікі (1.08), Віцебск (2.08).
Графік паездак кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева на бліжэйшыя дні выглядае наступным чынам:
- 28 ліпеня — Смалявічы (15–16.00), Барысаў (17–20.00),
- 29 ліпеня — Чэрвень (10–11.00), Беразіно (12–13.00), Бялынічы (14–15.00), Быхаў (16–17.00), Магілёў (18–20.00),
- 30 ліпеня — Маладэчна (12–14.00), Калодзішчы (19–20.00),
- 31 ліпеня — Жодзіна (11.30–13.00), Крупкі (14–15.30), Ворша (17–20.00),
- 1 жніўня — Наваградак (10–11.00), Шчучын (12–13.00), Скідаль (14.30–16.00), Горадня (17–20.00),
- 2 жніўня — Горадня (9–10.00), Масты (12.30–14.00), Ваўкавыск (15–16.00), Слонім (17–19.00), Мір (20–21.00).
Пра месца і фармат сустрэч з кандыдатам у кожным горадзе можна даведацца на сайце Андрэя Дзьмітрыева.