У Горадні на пікеце Ціханоўскай аказаліся людзі ў купальніках. ФАТАФАКТ

Пікет Сьвятланы Ціханоўскай у Горадні, 26 ліпеня

У Горадні прайшоў трэці пікет Сьвятланы Ціханоўскай безь яе самой. У Румлёўскім парку 26 ліпеня сабралася каля 300-400 чалавек. Людзі паблізу зь пікетам загараюць і слухаюць прамовы выступоўцаў. Некаторыя прыехалі туды проста зь лецішчаў зь вёдрамі ягад.

Сьвятлана Ціханоўская ў Горадню яшчэ не прыяжджала. Першы пікет у Калоскім сабраў каля 1700 чалавек. Тады ж са сцэны выступіла знакамітая пэнсіянэрка Галіна Андрэйчык, якой цікавіўся КДБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мы ўсе аказаліся няўгодныя цяперашняй уладзе», — Ціханоўская ў Рэчыцы. ФОТА, ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Бабруйску на пікет Ціханоўскай сабралася рэкордная колькасьць людзей