Жонка Валера Цапкалы падзялілася падрабязнасьцямі ад’езду свайго мужа і дзяцей у Расею.
Вераніка Цапкала падчас свайго выступу ў Глыбокім на перадвыбарчым мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай паведаміла, што рашэньне аб вывазе дзяцей і ад’езьдзе Валера Цапкалы было прынята за 5 хвілін.
«Я нарадзілася ў гэтай краіне, вырасла ў гэтай краіне. Мае дзеці хадзілі ў садок і ў школу ў гэтай краіне. Нам не даюць жыць у гэтай краіне, выганяюць з гэтай краіны», – сказала Вераніка Цапкала.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На перадвыбарчы мітынг Ціханоўскай у Глыбокім прыйшлі сотні чалавек. ФОТАВераніка Цапкала дадала, што яны не заклікаюць да крыві, да Майдану, а «проста хочуць жыць у сваёй краіне».
На мітынг Сьвятланы Ціханоўскай у Глыбокім сабралася каля тысячы чалавек у сярэдзіне працоўнага дня.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Валер Цапкала зьехаў зь дзецьмі зь Беларусі ў Расею «у мэтах бясьпекі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Валер Цапкала зь дзецьмі зьехаў у Расею. Яго жонка Вераніка засталася ў Беларусі, удзельнічае ў кампаніі ЦіханоўскайПра гэта ён паведаміў расейскаму тэлеканалу «Дождь» 24 ліпеня. Ягоная жонка Вераніка засталася ў Беларусі. Былы кіраўнік прэс-службы Цапкалы Аляксей Урбан пацьвердзіў Свабодзе, што гэта сапраўды так.
Паводле Цапкалы, да яго «паступіла інфармацыя», што яго рыхтуюцца арыштаваць, таму ён зьехаў за мяжу. Яшчэ 29 чэрвеня Міністэрства ўнутраных справаў паведамляла, што ў ведамства паступілі матэрыялы пра «факты проціпраўнай дзейнасьці» Цапкалы, на падставе якіх праводзілася праверка.
Вераніка Цапкала паведаміла, што 22 ліпеня супрацоўнікі пракуратуры прыйшлі ў школу, дзе вучацца дзеці Валерыя і Веранікі Цапкалы і папрасілі настаўнікаў напісаць заявы, каб «запусьціць працэс пазбаўленьня бацькоўскіх правоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Валер Цапкала: Калі ў Беларусі будзе горача, я прыеду раней за 9 жніўня