За 50 кілямэтраў ад Менску ДАІ спыніла машыны абʼяднанага штабу. Пра гэта падчас стрыму паведаміла давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова.
Паводле Кавальковай, інспэктар ДАІ прычынай спыненьня назваў «праверку дакумэнтаў» у кіроўцаў. Пра гэта падчас трансьляцыі паведаміла Вольга Кавалькова. Пасьля праверкі дакумэнтаў машыны адпусьцілі, цяпер прадстаўніцы аб'яднанага штабу Сьвятланы Ціханоўскай рухаюцца ў Барысаў.
Сёньня ў Барысаве на 19-ю гадзіну заплянаваны афіцыйны мітынг у падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай з удзелам Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкала.
У Барысаве на мітынгу Ціханоўскую чакаюць некалькі сотняў чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пакінуць страшна, адхіліць — ганебна. Ці здымуць улады Сьвятлану Ціханоўскую з выбараў?