У Менску закрылі тры станцыі мэтро ў цэнтры

Ілюстрацыйнае фота

У Менску на ўваход і выхад зачынілі станцыі мэтро «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «Плошча Перамогі». Гэта зрабілі пасьля рэкамэндацыі ГУУС Менгарвыканкаму, паведамілі ў менскім мэтрапалітэне.​

15 ліпеня каля Дома ўраду ў Менску выстраілася чарга з ахвотных падаць скаргу ў Цэнтравыбаркам на яго ўчорашняе рашэньне аб адмове зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу кандыдатамі ў прэзыдэнты. А 19-й гадзіне ЦВК зачыніўся, і АМАП пачаў затрымліваць людзей.​