Больш як на кілямэтар расьцягнулася чарга менчукоў, якія хочуць падаць скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на нерэгістрацыю кандыдатамі ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Па падліках журналіста Свабоды, у чарзе стаіць каля 2 тысяч чалавек.
15 ліпеня ля Дома ўраду ў Менску выстраілася чарга з ахвотных падаць скаргу ў Цэнтравыбаркам на яго ўчорашняе рашэньне аб адмове зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу кандыдатамі ў прэзыдэнты.