15 ліпеня адвакаты Віктара Бабарыкі Натальля Мацкевіч і Дзьмітры Лаеўскі наведалі яго ў СІЗА КДБ. Як абаронцы расказалі Tut.by, Віктар Бабарыка ўжо ведае пра ўчорашняе рашэньне ЦВК, ня згодны зь ім і будзе абскарджваць усімі прадугледжанымі ў законе спосабамі.
«Віктар Дзьмітрыевіч настойвае на тым, што інфармацыя ў ягонай дэклярацыі дакладная, а іншыя агучаныя акалічнасьці не даказаныя. Ён сёньня накіруе ў ЦВК заяву аб азнаямленьні яго з дакумэнтамі, якія сталі падставай для прыняцьця рашэньня аб адмове ў рэгістрацыі, бо гэтых зьвестак яму не прад’яўлялі раней. І гатовы выкласьці сваю пазыцыю суду, які будзе разглядаць скаргу на рашэньне ЦВК», — сказалі адвакаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Штаб Віктара Бабарыкі — пра яго нерэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты. ВІДЭАСам Віктар Бабарыка, паводле абаронцаў, трымаецца мужна, настроены змагацца — як ён падкрэсьліў, незалежна ад таго, колькі часу гэта запатрабуе, перш за ўсё таму, што высока цэніць падтрымку, аказаную яму людзьмі.
«І, вядома, таму, што ня згодны з выстаўленым абвінавачаньнем, якое бок абароны даўно абскардзіў генэральнаму пракурору», — падкрэсьліваюць адвакаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бабарыку і Цапкалу не зарэгістравалі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі. Лукашэнку, Ціханоўскую, Канапацкую, Дзьмітрыева, Чэрачня — так14 ліпеня падчас рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі двум кандыдатам — Віктару Бабарыку і Валеру Цапкалу — адмовілі ў рэгістрацыі. Ярмошына прапанавала адмовіць Бабарыку ў рэгістрацыі ў сувязі зь неадпаведнасьцю дэклярацыі фактычным даходам, а таксама на падставе ўдзелу замежнай арганізацыі ў ягонай кампаніі. За тое, каб адмовіць Бабарыку ў рэгістрацыі, прагаласавалі аднагалосна.