Штаб не зарэгістраванага кандыдатам у прэзыдэнты Віктара Бабарыкі зьвярнуўся да ягоных прыхільнікаў. У відэазвароце кіраўніца штабу Марыя Калесьнікава дае ім наступныя інструкцыі:
- А 17-й гадзіне ў сераду, 15 ліпеня прадстаўнікі штабу панясуць скаргу на нерэгістрацыю ў Цэнтральную выбарчую камісію ў Менску. Яны заклікаюць усіх спампаваць форму з сайту Бабарыкі, запоўніць яе і таксама аднесьці скаргу ў ЦВК. Калесьнікава прапанавала займаць чаргу і трымаць бясьпечную дыстанцыю.
- Усіх заклікаюць далучыцца да ініцыятываў, якія займаюцца назіраньнем за выбарамі, каб прадухіліць фальсыфікацыі. «Мы ўсе павінны стаць назіральнікамі і прыйсьці 9 жніўня на ўчастак».
- 9 жніўня ўсіх таксама заклікаюць прыйсьці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць за любога альтэрнатыўнага кандыдата альбо супраць усіх.